Бэйрут. Ваяўнікі ісламісцкай групы Хэзбала сёньня паказалі здымкі ізраільскай тэрыторыі, зробленыя зь бесьпілотнага выведнага самалёта. Ліванскія ваяўнікі заявілі, што кіраваны імі Мірсад-1 праляцеў над габрэйскімі калёніямі цягам 20 хв. Гэта было першае умяшаньне у паветраную прастору Ізраіля з боку Лівана цягам апошніх 17 год. ААН сёньня назваў умяшаньне парушэньнем Блакітнай лініі – усталяванай міжнароднай супольнасьцю мяжы паміж Ізраілем і Ліванам.