Палестынскія кіраўнікі наведаюць Арафата

РАМАЛАГ. Тры палестынскія кіраўнікі накіраваліся ў Францыю, каб наведаць прэзыдэнта палестынскай аўтаноміі Ясэра Арафата, які знаходзіцца ў шпіталі ў крытычным стане. Жонка Арафата, Суга, у інтэрвію тэлеканалу “Аль-Джазіра” назвала гэты візыт змовай супраць яе мужа і спробай пахаваць яго жыўцом.