Юры Сьвірко, Менск Некалькі соцень чалавек сёньня прыйшлі ў галоўны будынак цэнтру Рыгі, каб разьвітацца з 31-гадовым хакеістам, які памёр на мінулым тыдні ў Менску падчас хакейнага матчу.
У рыскім Доме чарнагаловых была чарга тых, хто прыйшоў ушанаваць памяць Сяргея Жаўтка, які зрабіў кар’еру ў амэрыканскай Нацыянальнай хакейнай лізе.
Прэзыдэнт Латвіі Вайра Віке-Фрэйбэрга заявіла, што шакаваная сьмерцю хакеіста. Яна выказала спачуваньне сям’і нябожчыка й заклікала спартоўцаў Латвіі берагчы здароўе. Раней у ЗША й Швэцыі памерлі два маладыя баскетбалісты з Латвіі.
Гл. таксама Вядомы хакеіст з НХЛ памёр у Менскім лядовым палацы