Уладзімер Глод, Менск Былыя дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зьбіраюцца да канца лістапада стварыць альтэрнатыўны афіцыйнаму Народны парлямэнт.
Згодна са зьвесткамі Інстытуту Гэлапа, некаторыя кандыдаты ў дэпутаты ад дэмакратычных сілаў перамаглі на парлямэнцкіх выбарах яшчэ ў першым туры. Многія павінны былі выйсьці ў другі тур. І яны ня хочуць прызнаваць несправядлівай паразы, а зьбіраюцца й далей заставацца са сваімі прыхільнікамі.
Пад уплывам гэтых абставінаў узьнікла ідэя стварэньня Народнага парлямэнту. Вось як ацэньвае яе Леў Марголін, афіцыйна былы кандыдат у дэпутаты па 77-й выбарчай акрузе ў Барысаве, а паводле зьвестак Інстытуту Гэлапа — пераможца ў сваёй акрузе:
(Марголін: ) “Я думаю, што гэта вельмі цікавая ідэя. Вельмі цікавая, бо яна дазволіць скаардынаваць, зьяднаць тых прадстаўнікоў апазыцыі на пэрыфэрыі, якія не на словах, а на справе маюць аўтарытэт у сваіх рэгіёнах”.
Пасьля рэфэрэндуму 1996 году і роспуску законна абранага парлямэнту дэпутаты Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, якія засталіся вернымі Канстытуцыі, спрабавалі захаваць свой парлямэнт. Чым гэта скончылася, вядома — паступова ён сышоў з палітычнай арэны.
З часам аналітыкі адзначалі, што тады ўся ўвага была зьвернутая на міжнароднае прызнаньне Вярхоўнага Савету як адзінага легітымнага заканадаўчага органу Беларусі. А вось выбарцы былі амаль паўсюдна забытыя. І вось як ацэньвае тое, што было тады і тое, што трэба рабіць цяпер, дэпутатка Вярхоўзнага Савету 13 скліканьня Людміла Гразнова:
(Гразнова: ) “Тады была, канечне, спантанная спроба зрабіць апазыцыйны парлямэнт. Зразумела, былі нейкія памылкі, у прыватнасьці, тое, што праца пераважна канцэнтравалася не на ўнутраным, а на міжнародным узроўні. Цяпер можна гэта ўлічыць, трэба працягнуць тую працу, якая вялася некалькі месяцаў непасрэдна перад выбарамі й рэфэрэндумам. Трэба працягваць выдаваць тыя ж улёткі, даводзіць інфармацыю, якой нашыя грамадзяне ня маюць, працягваць валянтэрскія справы, аказваць выбарцам юрыдычныя паслугі, ісьці ад дзьвярэй да дзьвярэй. Гэта будзе вельмі блізкая насельніцтву праца. І гэта вельмі простая схема. Тут галоўнае, што ёсьць адказная асоба за гэтую працу — сам кандыдат”.
І спадарыня Гразнова, якая, дарэчы, лічыць, што ўлады фактычна скралі яе перамогу на апошніх выбарах, і некаторыя іншыя былыя кандыдаты ў дэпутаты лічаць, што могуць быць і іншыя формы працы з выбарцамі. Такога пункту гледжаньня прытрымліваецца, напрыклад, пераможца, паводле Інстытуту Гэлапа, у Старавіленскай выбарчай акрузе Менску Ўладзімер Колас:
(Колас: ) “Безумоўна, неабходна працягваць працу, якая была распачатая падчас гэтай выбарчай кампаніі. Але дзеля гэтага, спачатку трэба сабрацца й сумленна, прынцыпова, але добразычліва правесьці аналіз таго, што зроблена. А формы супрацоўніцтва трэба пашукаць падчас такой сустрэчы. Я лічу, што перад тым, як аб’яўляць гучныя й амбіцыйныя праекты, трэба правесьці сустрэчу ўсіх дэмакратычных кандыдатаў, якія ўдзельнічалі ў гэтай выбарчай кампаніі. Вось з гэтай ініцыятывай мы хочам выступаць і цяпер, дарэчы, праводзім адпаведныя перамовы з кіраўнікамі палітычных партыяў і іншымі грамадзкімі дзеячамі, прынамсі з ініцыятарамі ідэі Народнага парлямэнту”.