Сяргей Абламейка, Прага Тэма сёньняшняга выпуску – хрысьціянства і экалёгія. Ці павінны хрысьціяне дбаць пра абарону навакольнага асяродзьдзя? Ці можа сьвяты Кірыла Тураўскі лічыцца экалягічным патронам Беларусі? Шкодзячы сабе – ці шкодзіць чалавек Богу?
Сучаснае багаслоўе апэруе, сярод іншага, і паняткам “этыка павагі да жыцьця”. Менавіта этычным стаўленьнем да ўсялякага стварэньня чалавек стараецца дамагчыся духоўнага адзінства з сусьветам. Зрэшты, дасягнуць такога адзінства вельмі цяжка, бо ў нашым сьвеце воля да жыцьця канфліктуе сама з сабой. Інакш кажучы, каб выжыць, трэба забіць. Драпежнік забівае слабейшую жывёлу дзеля ежы, людзі дзеля ежы забіваюць драпежнікаў і ня толькі іх. Тым ня менш, часткай такога этычнага стаўленьня да ўсялякага стварэньня ёсьць экалёгія – або імкненьне людзей жыць у павазе да жыцьця і да навакольля.
Цікава, што ў 1979 годзе Папа Рымскі Ян Павал ІІ абвясьціў сьвятога Францішка Асыскага патронам эколягаў і абаронцаў прыроды. Паводле жыцьцяпісу гэтага сьвятога, ён кожнае жывое стварэньне на зямлі называў сваім братам, а калі яго манахі секлі дрэвы, ён забараняў ім сячы камлі нізка – гэтак ён хацеў пакінуць дрэвам надзею пусьціць новыя парасткі і вырасьці зноў.
Разам з тым, людзей, якія хочуць жыць у суладзьдзі з прыродай і дзеля гэтага, бывае, учыняюць дэманстрацыі, аб’ядноўваюцца ў партыі зялёных, езьдзяць на працу на роварах і ўпарта садзяць новыя дрэвы, нярэдка называюць дзівакамі. Таму й паўстае пытаньне, дык ці ў згодзе з Божымі прыказаньнямі знаходзіцца ашчаднае стаўленьне да прыроды?
Наш карэспандэнт Альгерд Невяроўскі правёў у Менску апытаньня на тэму, ці павінны хрысьціяне дбаць пра ахову навакольнага асяродзьдзя.
(Карэспандэнт: ) “Скажыце, як на вашую думку: вернікі, хрысьціяне: ці павінны яны клапаціцца аб прыродзе, ці павінны яны дбаць аб экалёгіі?”
(Галасы: ) “Павінны”.
(Карэспандэнт: ) “Чаму?”
(Дзяўчына: ) “Ну, можа таму, што нашая прырода, нашая беларуская прырода – гэта вельмі добра. Калі б яе не было, не было б і нас, таму што ад нашай прыроды залежыць усё. Калі да нас прыяжджаюць замежныя госьці, яны бачаць нашую прыгожую вельмі прыроду, і ім гэта вельмі падабаецца”.
(Спадарыня: ) “Павінны. А як можна без прыроды? Без прыроды жыць нельга. Усё, што нас акаляе – неба, вада, расьліны – гэта ж радасьць нашага жыцьця!”
(Спадарыня: ) “Бараніць абавязкова трэба прыроду”.
(Спадарыня: ) “Ну канечне! Ніякіх пытаньняў. Гэта відавочна, гэта адназначна. Так і робяць усе праваслаўныя. Гэта памкненьне душы. Вось гэтак, як яны паводле сваёй душы веруюць, гэтак яны аберагаюць асяродзьдзе, у якім жывуць”.
(Юнак: ) “Канечне павінны бараніць прыроду. Таму што веруючыя хрысьціяне клапоцяцца ня толькі пра сябе, пра сваю душу, але й пра сваё навакольле”.
(Спадарыня: ) “А мне здаецца, што ўсе павінны аб прыродзе клапаціцца, таму што гэта здароўе наша”.
(Спадар: ) “Той, хто трымаецца Закону Божага – там усё сказана. Нават ліст – і той нельга зрываць без патрэбы”.
(Спадар: ) “Гэта глыбока хрысьціянская задача. Гасподзь сказаў: я табе даю прыўкраснае цела, але я табе даю лепшую магчымасьць – ствары сабе прыўкрасную душу. І ў вобласьці выкананьня хрысьціянскіх прыказаньняў стварэньня душы, таму што ўсе мы жывем у гэтым сьвеце часова, трэба ў тым ліку дбаць пра экалёгію, і пра прыроду, бо гэта ўсё разьядае нашыя цялесныя сілы, ды скарачае адмераны нам Госпадам зямны шлях”.
(Спадар: ) “Ну канечне, павінны. Аб прыродзе ўсе павінны клапаціцца. Кожны чалавек. Прырода – гэта ж жыцьцё”.
(Спадар: ) “Прырода? Я думаю, прырода дадзеная Богам, прыроду трэба паважаць, разумееце. Не забруджваць яе. Гэта ад Бога дадзена”.
Як бачым, ніхто з апытаных менчукоў не сумняецца, што веруючы чалавек павінен клапаціцца і аб навакольнай прыродзе, як творы Божым.
Як кажа чэскі каталіцкі багаслоў, айцец Мілаш Францішак Пшэвраціл, калі разумець экалёгію як клопат аб навакольным асяродзьдзі, дык хрысьціяне павінны быць яе гарачымі прыхільнікамі. Паводле айца Пшэвраціла, кожны хрысьціянін ужо хаця б з-за свайго жаданьня жыць паводле вышэй дадзенага парадку – незьбіраньнем сабе багацьця на зямлі, добраахвотнай сьціпласьцю і адкіданьнем чыстага спажывецтва – ёсьць эколягам. Эколягам ня толькі ў сэнсе аховы навакольнага асяродзьдзя, але і ў сэнсе аховы душы і цела.
Хрысьціянства вядзе людзей троху ў іншае месца, чым рэкляма, што абяцае рай на зямлі ў выпадку пакупкі той ці іншай рэчы. Хрысьціяне могуць мець радасьць і ад усьведамленьня, што яны нечага ня маюць. Не дарэмна ў Эўропе сёньня такія папулярныя менавіта экалягічныя формы посту, аб якіх ужо ня раз ішла гаворка на нашых хвалях. Людзі падчас посту ня езьдзяць безь вялікай патрэбы на машыне, прыбіраюць паркі й ня кураць.
Некаторыя сьцьвярджаюць, што хрысьціяне мала цікавяцца экалягічнымі праблемамі з-за таго, што ў Бібліі нічога аб экалёгіі не сказана. Але ў Бібліі не сказана і яшчэ аб шмат якіх рэчах, што не азначае абыякавасьці да іх сучаснага верніка. Як вядома, у Расеі, напрыклад, ёсьць сэкты, якія не нашываюць на адзеньне гузікаў, бо пра іх нічога не сказана ў Сьвятым Пісаньні. Тым ня менш, клопат аб навакольным асяродзьдзі непасрэдна вынікае з элемэнтарных тлумачэньняў біблейскіх тэкстаў.
Як багаслоўе сёньня гаворыць пра сувязь хрысьціянства і экалягічнага падыходу да навакольнага асяродзьдзя? Я спытаўся пра гэта ў апостальскага візытатара для беларусаў замежжа айца Аляксандра Надсана. Айцец Аляксандар сярод сучасных беларускіх сьвятароў вядомы, у тым ліку, і экалягічным стаўленьнем да прыроды і свайго цела – ён вэгетарыянец.
(Надсан: ) “Экалёгія – гэта слова новае, але паўстала з двух грэцкіх: “ойкос”, дом, і “логос”, навука. Тут “наш дом” разумеецца вельмі шырока – гэта наш сьвет, у якім мы жывём. Дык вось, гэта – навука аб нашым сьвеце, як добра яго ўладкаваць, каб нам было добра жыць. Ну што ж, калі Бог тварыў сьвет, бачыце, пасьля стварэньня Ён глянуў, як пішацца ў Бібліі, і бачыў, што ўсё гэта добра. Што гэта азначае? Што ўсё было на сваім месцы, усё служыла паводле свайго прызначэньня. Нарэшце, ня знаю чаму, Ён стварыў чалавека, паставіў яго, і кажа: вось цяпер карыстайся гэтым усім. І даў яму – кожны майстар, што зрабіў сваю рэч, ведае, як ёю карыстацца – свае інструкцыі: вось гэтым карыстайся, гэтым кіруйся, а гэтага не чапай. Ну, і чалавек думаў, што ён разумнейшы за Бога, і зрабіў па-свойму. Ён парушыў гэты парадак, ён зрабіў тое, што Бог забараніў рабіць, але ж Бог ведаў лепш за чалавека. І вось з гэтага пайшло наша няшчасьце. Вось – першае парушэньне экалягічнага парадку – гэта быў першародны грэх. Сьвет быў прыгожы, пакуль чалавек яго не парушыў сваім эгаізмам і сваім гонарам, што ён лепш ведае.
У нас быў сьвяты Кірыла Тураўскі, які напісаў прыгожую малітву, якую сьпяваюць: “Дай, добры Божа” – праўда, ужо ў перакладзе на сучасную беларускую мову айца Германовіча. І там вельмі прыгожа сказана: “Ты сьвет уладзіў на людзкую службу такі карысны і такі прыгожы, каб мы, ўвайшоўшы з гэтым сьветам у дружбу Цябе хвалілі, найлепшы наш Божа”. Вось гэта важна для нас: сьвет створаны для нас, на нашу службу, каб мы карысталіся ім і хвалілі Бога, але мы павінны ўвайсьці ў дружбу са сьветам, зразумець яго прызначэньне, кожнай рэчы, і не злоўжываць гэтым. Кожнае злоўжываньне будзе адбівацца на ўсіх нас заўсёды. Так што гэта ня толькі для хрысьціяніна, а для ўсіх людзей аднолькава патрэба, бо інакш нам немагчыма жыць на гэтым сьвеце. А карыстаючы разумна з усяго, што Бог нам даў, мы гэтым самым таксама хвалім Бога. Вось мая хрысьціянская экалёгія, як я яе разумею”.
(Абламейка: ) “Як я разумею, хрысьціянін наўпрост павінен дбаць аб сваім целе, бо цела—храм Божы, у ім душа. А экалягічныя праблемы шмат у якіх краінах шкодзяць наўпрост здароўю людзей...”
(Надсан: ) “Гэта ўсё разам зьвязана. І цела людзкое – таксама ж стварэньне божае. Таксама трэба і з пашанай адносіцца да яго. Ведаць, як адносіцца, як ім карыстацца, як з кожнай іншай рэччу, створанай Богам у сусьвеце, безумоўна. Усё гэта разам зьвязана. І ў рэшце рэшт, кожнае злоўжываньне пасьля адбіваецца вельмі шкодна на нас усіх”.
Як бачым, айцец Аляксандар Надсан разглядае экалёгію як частку хрысьціянскага падыходу да жыцьця. Айцец Аляксандар нават першародны грэх называе першым парушэньнем экалягічнага парадку – сьвет быў прыгожы, пакуль чалавек сваім эгаізмам не парушыў гармонію. Нават сьвяты Кірыла Тураўскі заклікаў да адзінства чалавека з навакольнай прыродаю. У пэўнай ступені беларусы могуць лічыць Кірылу Тураўскага экалягічным патронам Беларусі.
Ну а што датычыць пытаньня, чаму так мала людзей на зямлі змагаюцца за чысьціню прыроды, дык на яго адказаць вельмі проста таксама пытаньнем – а чаму так мала людзей на зямлі дбаюць пра ўратаваньне душы? Тым часам на зямлі адбываецца глябальнае пацяпленьне, пашыраеццца парніковы эфэкт, мяняюцца межы кліматычных зонаў, зьнікаюць тысячы відаў флёры і фаўны...
Але ня толькі. З хрысьціянскага вучэньня вынікае і абавязак чалавека дбаць пра Божы Храм, а Хрыстос неяк назваў храмам Божым і чалавечае цела, бо ў ім знаходзіцца тое, што належыць Богу – а менавіта душа. Такім чынам, шкодзіць целу – шкодзіць Богу. Тут і курэньне, і алькагалізм, і нежаданьне некаторых урадаў далучацца да міжнародных дамоваў аб ахове навакольнага асяродзьдзя. Людзі яшчэ не падлічылі дакладна, колькі хваробаў выклікаюць шкодныя адкіды.
Чэскі тэоляг айцец Мілаш Пшэвраціл кажа, што экалягічныя праблемы здольныя празь некалькі дзесяцігодзьдзяў цалкам зьмяніць сьвет. І ў гэтай сувязі нагадвае, што Бог хоча выратаваньня ўсіх, хай сабе ня так шмат людзей дбаюць аб выкананьні Божага заданьня сьвет берагчы. Айцец Пшэвраціл нагадвае біблейскі сюжэт пра Садом, за ўратаваньне якога дзеля некалькіх праведнікаў маліўся Абрагам. Той выпадак скончыўся кепска. І вось менавіта таму, кажа сьвятар, сёньняшнія людзі павінны абараніць сьвет ад паўтарэньня памылак.