Альгерд Невяроўскі, Менск Памежнікі не ўпусьцілі на тэрыторыю Беларусі Гельмута Курта — кіраўніка рэгіянальнага бюро нямецкага фонду імя Фрыдрыха Эбэрта. Ён прыляцеў у Менск, каб удзельнічаць у міжнародным форуме “Беларусь паміж уплывам Расеі й прыцягненьнем Эўропы”. Беларускія ўлады палічылі спадара Курта асобай, знаходжаньне якой на тэрыторыі краіны непажаданае.
Кіраўнік рэгіянальнага бюро фонду імя Фрыдрыха Эбэрта ва Ўкраіне, Беларусі й Малдове Гельмут Курт 4 лістапада прыляцеў рэйсам з Кіева ў аэрапорт “Менск-1”. Спадар Курт меў шматразовую беларускую візу, аднак памежнікі ў Беларусь яго не пусьцілі. Прычыну забароны на ўезд у Беларусь яму не патлумачылі. Пасьля пратэстаў спадара Курта адвезьлі ў аэрапорт “Менск-2”, і ўсю ноч ён правёў там у пункце часовай ізаляцыі. Прадстаўнікі нямецкай амбасады ў Менску перадалі яму ежу й ваду.
Амбасадар Нямеччыны ў Менску Марцін Хэкер накіраваў у справе Гельмута Курта ліст пратэсту ў Міністэрства замежных справаў Беларусі й паінфармаваў пра гэты выпадак афіцыйны Бэрлін. Сам Гельмут Курт так пракамэнтаваў рашэньне беларускіх уладаў:
(Курт: ) “Гэта ўпершыню за ўсю гісторыю існаваньня нашага фонду ва ўсіх краінах. Падаецца, што тут робіцца ўсё цяжэй і цяжэй. Усё больш ціску супраць людзей з больш адкрытым, плюралістычным падыходам. Улады Беларусі ўжо сапсавалі дачыненьні з многімі арганізацыямі, і фонд Эбэрта — не выключэньне”.
Спадар Курт перакананы, што прычына забароны яму на ўезд у Беларусь — палітычная. Кіраўнік прэсавай службы Дзяржкамітэту памежных войскаў Беларусі Васіль Кіптэнка паведаміў Радыё Свабода, што Гельмуту Курту адмоўлена ва ўезьдзе на тэрыторыю краіны на падставе закону “Аб прававым становішчы іншаземных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства”. Што гэта азначае, прадстаўнік памежных войскаў Беларусі не патлумачыў.
У другой палове дня 5 лістапада Гельмут Курт вылецеў зь Менску ў Кіеў.