Валянціна Аксак, Менск Верш Рыгора Барадуліна “Васілёў вякамень” сёньня прагучаў на хвалях беларускай службы Радыё Свабода.
Васілёў вякамень
Вякамень – Сын ледавіка сівога, На пасьвішчах сьцюдзёных гадаваны, Падушкай мулкаю Людзкой пашаны Лёг, Каб прысьніла зябкі сон трывога.
З апосталам зажураным трывога Маўкліва лёс выгнаньніцкі дзяліла. Трымацьме ўкамянелы сум магіла, Каб сьветла йсьці душы Да пана Бога…
2.11.04 Рыгор Барадулін
Гл. таксама На адкрыцьцё помніка Васілю Быкаву прыйшлі каля тысячы чалавек