Статкевіч: “Мы павінны паважаць выбар амэрыканскага народу”

Альгерд Невяроўскі, Менск Абраньне Джорджа Буша на прэзыдэнта ЗША камэнтуе старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Мікола Статкевіч.
(Статкевіч: ) “ Гэта выбар амэрыканскага народу, які мы безумоўна павінны паважаць. Калі разглядаць з пункту гледжаньня беларускай сытуацыі, то для сёньняшняга рэжыму больш складаныя абставіны. Таму, што Кэры, так бы мовіць, большы прыхільнік дэмакратычных прынцыпаў па ўсім сьвеце. І гэта магло б выклікаць канфлікт паміж ЗША і Расеяй па чачэнскай праблеме, напрыклад, і па іншых праблемах. А беларускі рэжым заўсёды жыве з таго, што такімі канфліктамі карыстаецца”.