Рэакцыя на амэрыканскія выбары ў сьвеце

МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў сёньня, што калі ў выбарах у ЗША пераможа Джордж Буш, дык гэта будзе азначаць, што ў тэрарыстаў не атрымалася запалохаць амэрыканскі народ. Пуцін адзначыў, што нядаўні зварот лідэра Аль-Кайды бін Лядэна не меў сур’ёзнага ўплыву на амэрыканскіх выбаршчыкаў. Польскі прэзыдэнт Александр Квасьнеўскі, заявіў, што для інтарэсаў ягонай краіны абраньне Буша было б больш карысным. “Гэта азначае яшчэ 4 гады добрых адносінаў і прызнаньня ўнёску Польшчы ў антытэрарыстычную кааліцыю”, - адзначыў Квасьнеўскі. Між тым іншыя лідэры краінаў сьвету заявілі, што гатовыя працаваць як з Бушам, так і з Кэры.