Вольга Караткевіч, Прага Каля 106-ці мільёнаў амэрыканцаў галасавалі на выбарах у 2000 годзе, у выніку якіх Джордж Буш малодшы апынуўся ў Белым доме. Сёньня чаканая колькасьць тых, хто прыйдзе галасаваць у ЗША – 121 мільён.
Краіна глыбока падзеленая ў ацэнцы таго, хто лепш – Буш ці яго канкурэнт ад дэмакратаў Джон Кэры будуць кіраваць Амэрыкай у часе змаганьня з тэрарызмам, вайны ў Іраку і ў пытаньнях эканомікі.
Панядзелак і Буш і Кэры правялі апошнія перадвыбарчыя кампаніі ў штатах, у якіх няма дакладнай перавагі канкрэтнага кандыдата. Джордж Буш, які падкрэсьлівае свой вобраз “ваеннага прэзыдэнта”, здольнага абараніць краіну ад небясьпекі, за 19 гадзінаў наведаў шэсьць штатаў. Зьвяртаючыся да натоўпу ў Су-сіці, штат Айова, Буш сказаў:
(Буш: ) “Самы галоўны абавязак амэрыканскага прэзыдэнта – абараніць амэрыканцаў. Калі Амэрыка выглядае няўпэўненай ці слабой у гэты складаны час, сьвет можа прыйсьці да трагедыі. Са мной гэтага ня здарыцца”.
Джон Кэры правёў апошні дзень перад выбарамі, вандруючы з Фларыды ў сярэднезаходнія штаты Вісконсін, Мічыган і Агаё. Сэнатар Кэры правёў фінальныя гадзіны кампаніі, заклікаючы амэрыканцыў галасаваць за зьмены:
(Керы: ) “Калі вы верыце, што мы можам зрабіць Амэрыку зноў мацнейшай у гэтым сьвеце, аднавіць нашую рэпутацыю, больш эфэктыўна змагацца з тэрорам, калі вы думаеце, што дэфіцыт нашага бюджэту завысокі і мы павінныя аднавіць фінансавую дысцыпліну ў краіне, тады я прашу вас далучыцца да мяне для таго, каб зьмяніць кірунак разьвіцьця гэтай дзяржавы”.
Многія цяперашнія выбары ў ЗША параўноўваюць з выбарамі ў 1960 годзе, калі супернічалі рэспубліканец Рычард Ніксан і дэмакрат Джон Кенэдзі. Тады Кенэдзі перамог.
Гэтая кампанія адзначаная як і сама дарагая ў амэрыканскай гісторыі. На сярэдзіну кастрычніка Кэры ды іншыя кандыдаты ад дэмакратаў у кангрэс патрацілі 1 мільярд 220 мільёнаў. Затраты рэспубліканцаў за гэты ж пэрыяд – 1 мільярд 270 мільёнаў.
Паводле апошніх зьвестак перадвыбарчага апытаньня, сумесна праведзенага кампаніяй “CNN”, газэтай “USA Today” і службай Гэлапа, абодва кандыдаты блізкія да 49-ці працэнтаў падтрымкі выбарнікаў.
Паводле амэрыканскага заканадаўства, кіраўніка дзяржавы абірае калегія выбарнікаў. Кандыдат, які перамог у пэўным штаце, атрымлівае на сваю карысьць галасы ўсіх выбарнікаў гэтага штату, колькасьць якіх прыблізна прапарцыйна колькасьці насельніцтва штата. Усяго выбарнікаў 538, для перамогі трэба набраць галасы 270-х.
Апрача выбараў прэзыдэнта, амэрыканцы будуць выбіраць 34 члены сэнату, 435 кангрэсмэнаў і 11 губэрнатараў.
Бальшыня выбарчых участкаў ужо адчыніліся на Ўсходзе краіны. Апошнія ўчасткі ў далёкаўсходніх штатах Гаваі і Аляска, зачыняцца а 7-й гадзіне раніцы паводле менскага часу ў сераду.