Казімер Яноўскі, Кармянскі раён У Кармянскім ды іншых заражаных радыяцыяй раёнах Гомельскай вобласьці сотні дзяцей ня могуць выехаць на аздараўленьне з прычыны адсутнасьці мэдычных даведак.
Асабліва складана ў заражаных раёнах аздаравіць дзяцей, якія не дасягнулі школьнага ўзросту. Пуцёўку іх мацяркі могуць атрымаць толькі тады, калі ёсьць адпаведная мэдычная даведка. Аднак такія даведкі дактары выдаюць толькі тым, хто мае нейкае хранічнае захворваньне. Так распарадзілася Міністэрства аховы здароўя.
Гаворыць спэцыяліст Рэспубліканскага цэнтру аздараўленьня і санаторна-курортнага лячэньня ў Кармянскім раёне Любоў Вараб’ёва:
(Вараб’ёва: ) “Выходзіць, што не падтрымліваем мы дзяцей, а чакаем, прабачце, іхнае хваробы. Такое вось замкнутае кола атрымліваецца”.
Паводле доктаркі, у Кармянскі раёне жыве больш як паўтары тысячы дзяцей дашкольнага ўзросту. На дыспансэрны ўлік ўзяты толькі 117 юных жыхароў. З пачатку году зь цяжкасьцямі ўдалося падмацаваць здароўе 520 дашкалятам. Гэта толькі траціна тых, хто мае права на аздараўленьне на падставе закону пра сацыяльную абарону грамадзянаў, што пацярпелі ад Чарнобылю. У работнікаў райспажыўсаюзу — 211 малых дзяцей. Зь іх амаль два дзясяткі жывуць у зоне, дзе ўзровень радыяцыі перавышае 15 кюры. Але і гэтых дзяцей складана вывезьці на аздараўленьне.
Распавядае старшыня аздараўленчай камісіі райспажыўсаюзу Валянціна Дударава:
(Дударава: ) “Як зрабіць, калі ў кіі два канцы? Пуцёўкі ёсьць, але даведак не даюць, і я не магу даць пуцёўку. Мацяркі прыходзяць і абураюцца”.
Адзін толькі райспажыўсаюз вымушаны быў вярнуць сёлета рэспубліканскаму аздараўленчаму цэнтру тры дзясяткі нявыкарыстаных пуцёвак.
Пакуль не ўдаецца поўнасьцю аздаравіць і дзяцей школьнага ўзросту. Калі няма мэдычных даведак, бацькам школьнікаў даводзіцца аплачваць дарогу ў санаторый і назад. Многія ня могуць аплаціць паездкі, бо маюць вельмі малыя заробкі. З гэтай прычыны ў Карме і нядаўна засталіся незапатрабаванымі 34 пуцёўкі для школьнікаў у санаторый “Беларусь” на латвійскім курорце Юрмала.