Ганна Соусь, Менск З гэтым пытаньнем нашая карэспандэнтка зьвярнулася да мінакоў на менскіх вуліцах.
(Карэспандэнтка: ) “Які кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны выклікае ў вас найбольшую сымпатыю й чаму?”
(Спадар: ) “Юшчанка. Бачу ў ім эўрапейскага палітыка. Ягоная перамога на гэтых выбарах дасьць Беларусі яшчэ адзін шанец нейкім чынам прабіцца ў Эўропу”.
(Спадарыня: ) “Януковіч. Ён усё ж быў ва ўрадзе. Я яму болей давяраю”.
(Спадар: ) “Юшчанка. Я сам украінец, але даўно не жыву ва Ўкраіне. Адна з праблемаў краінаў СНД — гэта карупцыя, а Юшчанка найменш, на мой погляд, карумпаваны. Усім вядома, што Януковіч — прадстаўнік данецкай крымінальнай групоўкі”.
(Спадарыня: ) “Неяк не цікаўлюся, мяне цікавяць падзеі ў нашай краіне. Кучма і яшчэ нейкі палітык…”
(Спадар: ) “Януковіч, ён больш блізкі да Расеі”.
(Спадар: ) “Юшчанка, таму што Януковіч са старой каманды. Заўсёды павінны быць зьмены. Каб было ня так, як у нас”.
(Спадар: ) “Гавораць, што Януковіч мае беларускія карані. Ён такі мужык прадстаўнічы, сур’ёзны, больш лаяльна ставіцца да нас, беларусаў”.
(Спадар: ) “Мне бліжэй празаходні кандыдат”.
(Спадар: ) “Мне не падабаецца ніводзін кандыдат. Першы, наколькі я ведаю, мае крымінальную судзімасьць, а другі кандыдат праводзіць палітыку аддзяленьня Ўкраіны ад Беларусі”.
(Спадар: ) “Найбольшую сымпатыю выклікае Юшчанка, празаходні палітык. Калі Ўкраіна зробіць такі выбар, то яна зробіць слушна”.