Аўстралійца вінавацяць у падтрымцы тэрарызму

БАЗА ГЎАНТАНАМА, КУБА. Заўтра павінныя распачацца судовыя слуханьні ў справе аўстралійца Дэвіда Хікса, якога вінавацяць у падтрымцы міжнароднага тэрарызму, спробе забойства, суўдзеле ў змове. Хікс зьяўляецца адным з 550 чалавек з 40 краінаў сьвету, якіх амэрыканцы ўтрымліваюць на Гўантанама.