Паседжаньне кіраўніцтва Арганізацыі вызваленьня Палестыны без Арафата

РАМАЛА. Сёньня адбылося першае паседжаньне кіраўніцтва Арганізацыі вызваленьня Палестыны без лідэра гэтай арганізацыі Ясіра Арафата , які быў тэрмінова перавезены для лекаваньня ў Францыю. Пасьля сканчэньня паседжаньня, прадстаўнік уладаў Аўтаноміі Саэб Эракат заявіў: (Эракат) “Палестынскі ўрад будзе працаваць у звычайным рэжыме. Махмуд Абас – генэральны сакратар выканаўчага камітэту Арганізацыі вызваленьня Палестыны часова зойме пасаду кіраўніка гэтага камітэту. Што Ахмэда Карэя, дык ён адначасова будзе выконваць абавязкі старшыні палестынскай Рады нацыянальнай бясьпекі і прэм’ер-міністра”