Кастусь Бандарук, Прага У панядзелак 11 кастрычніка ў менскім Доме Міласэрнасьці адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі зь сябрамі Сыноду Беларускай Праваслаўнай Царквы. З вуснаў кіраўніка дзяржавы і Мітрапаліта Філарэта прагучалі запэўненьні ва ўзаемнай адданасьці й прыхільнасьці. Аляксандар Лукашэнка высока ацаніў ролю Праваслаўнай царквы ў дзяржаве, а Філарэт недвухсэнсава выказаўся за тое, каб вернікі ў часе рэфэрэндуму галасавалі “правільна”, гэта значыць – за Лукашэнку. А што думаюць пра гэтую сымфонію Царквы і дзяржавы праваслаўныя вернікі?
Выступаючы перад эпіскапамі, Лукашэнка заявіў: “Царква – гэта дабро. Мы высока цэнім міратворчую місію БПЦ, асабліва ейную стрыманасьць і мудрасьць. Я вельмі хацеў бы, каб БПЦ не была выведзеная за рамкі дзяржавы. Яна павінна стаць адным з важнейшых апірышчаў нашай дзяржавы”.
Прэзыдэнт назваў натуральным “канструктыўнае ўзаемадзеяньне” дзяржавы й Праваслаўнай Царквы (у чэрвені 2003 году было падпісанае пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж імі).
“У нас з вамі агульныя заданьні – маральнае адзінства народу, недапушчэньне варожасьці, канфліктаў, хаосу на беларускай зямлі”. “Улада, беларускі народ і праваслаўная вера ў адзіным саюзе пераадолеюць ўсе зямныя цяжкасьці і дасягнуць высокіх гуманных мэтаў”. “Праваслаўная Царква заўсёды кансалідавала, ўзьядноўвала нашае грамадзтва. Яна ў цяжкія хвіліны выконвала ролю апірышча нашай дзяржаўнасьці. У гэтай сувязі я заўсёды дапамагаў нашай царкве, дзейнічаў вельмі акуратна і асьцярожна, бо празьмерныя крокі могуць разбурыць крохкі мір і дыялёг, які склаўся ў нашай краіне паміж канфэсіямі”. Лукашэнка заявіў, што “гэтую разумную, акуратную, асьцярожную, сапраўды беларускую палітыку трэба працягваць”.
Шмат для каго відавочна, што гэта – палітычны гандаль, змова кіраўніка дзяржавы з галоўнай канфэсіяй за сьпіною іншых канфэсіяў. Маўляў, я гарантую Вам манапольны статус, буду абараняць ад іншаверцаў і ад раскольнікаў, але ж і вы ўзамен падтрымайце мяне. З просьбай выказаць на гэты конт сваю думку я зьвярнуўся да культуроляга, філёзафа і праваслаўнага верніка Валянціна Акудовіча.
(Акудовіч: ) “Я – дрэнны вернік, але я хрышчаны ў праваслаўе, і ніхто мяне ад праваслаўя пакуль не адлучаў. Таму я маю права гаварыць, што думаю, знутры, як хрысьціянін. Я цалкам з Вамі згодны. Гэта – палітычная змова, і ня думаю, што гэта залішне рэзкія словы. Будзем шчырымі. Ва ўсе эпохі ўлада духоўная і ўлада палітычная, дзяржаўная, хаўрусавалі паміж сабою, шукаючы выгады адна ў другой. Але недзе ў ХІХ-ХХ стагодзьдзях ужо канчаткова адбылася адна з буйнейшых цывілізацыйных падзеяў – падзел улады духоўнай і сьвецкай на два розныя сэгмэнты: вы будзеце займацца душамі людзей, а мы іх зямнымі справамі, і гэта было сапраўды добра. Бо чалавецтва вось гэтае эўрапейскае рашэньне выпакутавала, яно вельмі дорага каштавала. І вось сёньня Аляксандар Лукашэнка кажа, “я спадзяюся, што Царква будзе адным зь інстытутаў дзяржавы”. Гэта значыць, што мы зноў робім вялізны крок назад, у мінулае. Таму я радыкальна супраць гэтага, бо калі б адной і другой уладзе хапіла розуму паглядзець на гэтую праблему з усім цяжарам мінулага і з усімі пэрспэктывамі на будучыню, то адзін бок і другі бок павінны былі б быць значна больш абачлівымі”.
Лукашэнка паўтарыў сваю гатоўнасьць усяляк абараняць цяперашні статус Праваслаўнай Царквы. Паводле ягоных слоў, “некаторыя дзеячы, падбухтораныя сваімі замежнымі памагатымі, выступаюць з правакацыйнымі прапановамі звузіць сфэру дзейнасьці традыцыйных канфэсіяў, перш за ўсё праваслаўя, за кошт пашырэньня прасторы для розных сэктаў і нетрадыцыйных для нашай краіны канфэсіяў. Такія антыславянскія пляны й памкненьні накіраваныя ня толькі супраць Праваслаўнай царквы і ейных парафіянаў, якімі зьяўляецца большасьць беларусаў, але й супраць дзяржавы. Іхняя мэта – нанесьці ўдар па самым каштоўным дасягненьні нашай краіны: сацыяльна-палітычнай стабільнасьці, міру і парадку. Гэтага ў Беларусі ім ня ўдасца дасягнуць”, – падкрэсьліў Лукашэнка.
Дарэчы, названым Лукашэнкай мэтам і служыў “Закон аб свабодзе веравызнаньня й рэлігійных арганізацыях”. Паводле Філарэта, “без падтрымкі кіраўніцтва рэспублікі лёс гэтага закону быў бы невядомы. Ён дае дадатковыя магчымасьці для абароны грамадзянаў ад экспансіі псэўдарэлігійных сілаў і адкрывае новыя пэрспэктывы супрацоўніцтва паміж дзяржавай і царквою”.
А вось што думае наконт сустрэчы Лукашэнкі з Сынодам БПЦ сацыёляг зь Берасьця Анатоль Лысюк:
(Лысюк: ) “Я лічу, што заяўленая адкрытая падтрымка мітрапаліта Філарэта як ідэі рэфэрэндуму, так і асобы Лукашэнкі, зьяўляецца, відавочна, натуральнай. Гэтая падтрымка мае моцныя й разнастайныя падставы. У першую чаргу трэба назваць выключна мэркантыльныя аспэкты. Гаворка ідзе пра тое, што рэлігійная легітымізацыя дзяржаўнай ўлады, лідэрства Лукашэнкі абменьваецца на палітычныя й эканамічныя прэфэрэнцыі. Гэта тым больш важна для дзяржавы й Лукашэнкі, што БПЦ валодае значным электаральным рэсурсам. Паводле дадзеных сацыялягічных апытаньняў, каля дзьвюх трацінаў беларусаў выказваюць давер да Праваслаўнай царквы.Таму словы ў падтрымку рэфэрэндуму, выказаныя праваслаўнымі гіерархамі, маюць пэўны ўплыў на пазыцыі выбаршчыкаў.
Трэба адзначыць таксама, што і дзяржаву, і БПЦ аб’ядноўваюць, мякка кажучы, падазроныя адносіны да каталіцкай і пратэстанцкай канфэсіяў, якія разглядаюцца імі як праціўнікі. Таксама для іх характэрная ідэалягічная блізкасьць. Гэта русафілія, алергія на лібэральна-заходнія каштоўнасьці й сымпатыя да аўтарытарнай арганізацыі палітычнай ўлады. Дзяржаўнай уладзе ў сваю чаргу падабаецца таксама царкоўная дактрына лаяльнага супрацоўніцтва Царквы з органамі дзяржаўнага кіраваньня Беларусі, якую БПЦ артыкулюе біблійнай фразай “усялякая ўлада – ад Бога”.
Павал Ляхновіч, актывіст грэка-каталіцкай грамады ў Пінску, таксама падкрэсьлівае, што гэтая сустрэча адлюстроўвае ідэалягічную блізкасьць Аляксандра Лукашэнкі й Беларускай Праваслаўнай Царквы.
(Ляхновіч: ) “Гэта спроба піяру сярод праваслаўных вернікаў. Лукашэнка, не зважаючы на апошнія заявы, насамрэч займае прамаскоўскія пазыцыі – фактычна, ён праводзіць палітыку русыфікацыі, і тое самае робіць і Праваслаўная царква. У прынцыпе я ня маю нічога супраць праваслаўя ўвогуле, але Расейская Праваслаўная Царква ў Беларусі – гэта не хрысьціяне, ня гэтулькі хрысьціянская арганізацыя, колькі ідэалягічны аддзел расейскага імпэрыялізму ў Беларусі. Адпаведна, царква падтрымлівае Лукашэнку як правадніка такой русыфікатарскай, імпэрскай палітыкі, а Лукашэнка абапіраецца і падтрымлівае РПЦ. Ну а астатнія хрысьціянскія й нехрысьціянскія канфэсіі ў нас адыходзяць на другі-трэці плян. І гэта крыўдна. Гэта проста парушэньне Канстытуцыі й законаў, але Лукашэнка парушаў іх можа дзьвесьце, можа трыста разоў, і цяпер гэта даецца яму вельмі лёгка”.
Праваслаўная Царква ўвесь час падкрэсьлівае сваю апалітычнасьць. І гэтым разам у часе сустрэчы з Лукашэнкам Мітрапаліт Філарэт заявіў наступнае: “Царква непасрэдна ня ўдзельнічае ў палітычных падзеях, але гэта ня значыць, што яна абыякава ставіцца да таго, што адбываецца ў грамадзтве”. Ён пажадаў, каб выбары і рэфэрэндум прайшлі належным чынам, спакойна, і каб паспрыялі кансалідацыі нашага грамадзтва.
Філарэт падбадзёрыў Лукашэнку і сказаў, што народ на рэфэрэндуме напэўна скажа “так”. Маўляў, “у мінулыя гады беларускі народ не раз выяўляў мудрасьць. Я ўпэўнены, што і цяпер нашы суайчыньнікі зробяць правільны выбар”, адзначыў мітрапаліт. Перакладаючы з філарэтаўскай на беларускую мову можна сказаць: “вось калі Вы мудрыя, дык галасуйце правільна, гэтак, як раней, гэта значыць – за Лукашэнку”. Гэта ж – самая непасрэдная агітацыя. Як пры гэтым можна казаць, што царква знаходзіцца па-за палітыкай?
(Акудовіч: ) “Абсалютна так. Самае далікатнае, што я тут магу прыдумаць, гэта тое, што “хлусіць, хлусіць чалавек”. Цягам апошніх дзесяці гадоў Царква выконвала загад палітычнай ўлады. Мяне абурыла гэта тады, калі Юры Хадыка галадаў хіба каля 24 дзён. Недзе пасьля 20 дзён галаданьня Філарэт павёз Лукашэнку ў Жыровіцкі манастыр. Гэта была публічная акцыя. Яны ўдваіх ішлі па чырвоным дыване, сьвятары іх урачыста віталі, але я тады думаў пра іншае: наколькі сёньня царква, вось у такой сытуацыі, не выконвае сваю місію абараняць слабых і зьняможаных ад ціску з боку палітычнай ўлады, якой заўгодна ўлады, а наадварот. Бо тады, гэтым крокам царква выразна заявіла: “Добра. Хай сабе там Хадыка хоць памрэ галадаючы, але мы падтрымліваем уладу і гэтым як бы кажам, што ўлада правільна робіць”. Ясна, што Лукашэнка за тую падтрымку потым адплаціў, як гаворыцца па царкоўнаму, “сторыцаю”.
Я хачу сказаць, што гэта абсалютна нехрысьціянскія паводзіны. Якраз хрысьціянства запрапанавала этычны імпэратыў, і на маральнасьці яно выгадавала сябе, пабудавала свой аўтарытэт. Дык вось калі дзеля палітычных мэтаў гэты асноўны імпэратыў абароны бедных і пакрыўджаных падпілоўваецца самімі гіерархамі, то нічога добрага гэтую царкву не чакае”.
Дарэчы, дакладна такую думку, як і Валянцін Акудовіч, выказаў грэцкі палітык і таксама праваслаўны вернік Хрыстас Пургурыдэс, дакладчык Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы па Беларусі. Яго абурыў іншы выпадак: Філарэт прапанаваў Патрыярху Аляксею ўзнагародзіць царкоўным ордэнам сьвятога князя Ўладзіміра Трэцяй Ступені Дзьмітрыя Паўлічэнку, камандзіра брыгады ўнутраных войскаў спэцыяльнага прызначэньня. На думку Пургурыдэса, “такая ўзнагарода можа быць успрынятая як зьнявага для ўсіх, хто раней атрымаў гэты ордэн”. У адмысловым лісьце Пургурыдэс піша, што “Паўлічэнка замяшаны ў справу зьнікненьня людзей. Ён хутчэй за ўсё быў камандзірам “эскадрону сьмерці”, і на ім ляжыць адказнасьць за забойствы гэтых людзей.
“Як праваслаўны, я гэтым шакаваны... Цэрквы, якія супрацоўнічалі з рэжымамі і якім не хапала сьмеласьці абараняць іх ахвяры, у выніку гублялі падтрымку народу”, напісаў Пургурыдэс.
Маці зьніклага Зьмітра Завадзкага Вольга адзначыла: “Гэта абуральна, каб так, не разабраўшыя ў сытуацыі, плюнуць людзям у душу, ва ўсякім разе – мне”.
Вось, што мяркуе на гэты конт Валянцін Акудовіч:
(Акудовіч: ) “У гэтым выпадку, у выпадку з Паўлічэнкам, гэта штосьці значна горшае. Сапраўды, калі царква пад сваім крыжом хавае тых, каго ўлада перасьледуе, дык гэта нармальна. Калі аднак Царква хоча схаваць чалавека, які відавочна карыстаецца самай вялікай падтрымкай з боку ўлады, на якім вельмі цяжкія падазрэньні, дык тут слова “абурэньне” – слабое слова. Гэта нават не абуральна. Гэта – ажно нядобра робіцца”.
Анатоль Лысюк лічыць, што ўсё ж ёсьць істотныя чыньнікі, якія стрымліваюць сымбіёз Царквы й дзяржавы.
(Лысюк: ) “У першую чаргу – гэта публічны атэізм Аляксандра Лукашэнкі. Па-другое – яскравыя сымпатыі ўлады да савецкай мадэлі, савецкай сыстэмы, якая, як вядома, была катам царкоўных інстытуцыяў і асобаў, у тым ліку праваслаўных”.
Шмат хто лічыць, што Царква, некрытычна ставячыся на бок улады, паўтарае памылку зь мінулага. Для Царквы дрэнна закончыўся пэрыяд візантыйскага “цэзарапапізму”. Гэтак жа дрэнна скончылася ператварэньне яе ў часы царскай Расеі ў дзяржаўны “дэпартамэнт праваслаўнай веры”, нават калі імпэратары й цары самі былі праваслаўнымі. Тады цеснае супрацоўніцтва можна было нечым патлумачыць, але сёньня Царква ў Беларусі мае дачыненьне з “праваслаўным атэістам”. У сувязі з гэтым прапаную ўважлівей чытаць Сьвятое Пісьмо, у якім сказана: “Спадзявайся на Госпада. Ён нам дапамога і шчыт”. (Псалом 113. 18) “Не ўскладайце надзеі на князёў, на сыноў чалавечых, у іх няма збаўленьня”. (145, 3) “Не ўгінайцеся пад ярмо зь нявернымі. Бо што супольнага ў праведнасьці з беззаконьнем? Што супольнага ў сьвятла з цемраю? Якая згода паміж Хрыстом і Веліярам, альбо саўдзельніцтва верніка зь няверным?” (2 кар. 6, 14-15).