Галіна Абакунчык, Менск Паводле захопленых у Іраку дакумэнтаў і сьведчаньняў былых ірацкіх афіцыйных асобаў, што мелі доступ да сакрэтнай інфармацыі, Беларусь вяла вайскова-гандлёвае супрацоўніцтва з рэжымам Садама Хусэйна. Як ставяцца грамадзяне Беларусі да таго, што высокія дзяржаўныя чыноўнікі тры гады займаліся нелегальным продажам зброі ў Ірак?
(Карэспандэнтка: ) “Цэнтральнае выведчае ўпраўленьне ЗША распаўсюдзіла справаздачу аб зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку. У дакумэнце гаворыцца аб нелегальных пастаўках зброі, якую ў гэтую краіну прадавалі высокія ўладныя чыноўнікі Беларусі. Як вы да гэтага ставіцеся?”
(Юнак: ) “У кожнай нацыі ёсьць несумленныя людзі, якія стараюцца найперш нешта зрабіць для сябе — нават нелегальна, а пасьля думаюць пра іншых”.
(Юначка: ) “Беларусы даволі мірныя людзі, і пастаўляць зброю ў гарачую кропку — бяздумна рабіць такое”.
(Спадар: ) “Я лічу, што гэта не адпавядае рэчаіснасьці, бо ЗША разьвязалі вайну ў Іраку і прыплятаць сюды яшчэ і Беларусь — гэта спроба апраўдаць сваволю”.
(Спадар: ) “Я лічу, што зброя — гэта крыніца найвялікшага даходу. Таму гаворка можа весьціся пра мільярды даляраў. І найбольшую частку гэтых грошай атрымалі не чыноўнікі, а найвышэйшая асоба ў дзяржаве — вы ведаеце, хто гэта”.
(Спадарыня: ) “Я нават ня ведаю, што пра гэта думаць. Навошта лезьці ў гэтыя гарачыя кропкі ўвогуле? Невядома яшчэ, як амэрыканцы на гэта адрэагуюць. Каб не адрэагавалі нейкімі сілавымі акцыямі, як у тым жа Іраку, да прыкладу: самалёцікі — вылецелі. Страшна”.
(Юнак: ) “Ва ўсялякай вайне ёсьць свае цёмныя справы. Што тут можна сказаць? Ганьба”.
(Юнак: ) “Увогуле продаж зброі — кепская рэч, ня кажучы, што на гэтых грашах будуць нажывацца кепскія людзі. Гэта вялікае злачынства, увогуле я за сьмяротнае пакараньне: усялякія кепскія ўчынкі мусяць быць пакараныя”.
(Спадарыня: ) “Я лічу, мы так не павінны паступаць. Натуральна, што дзяржава павінна паважаць сябе, а кіраўніцтва тых людзей, якімі яно кіруе. Таму гэтак падстаўляць увесь народ немагчыма”.
(Спадар: ) “Беларусь прадае зброю, сто адсоткаў. Даказаць гэта немагчыма. Калі ЗША дакажуць — тут будзе другая Югаславія. А ўвогуле, тут другая Альбанія. Што адбылося 17 кастрычніка: ня 70 ці 80 адсоткаў, як падае афіцыйная прапаганда, а 40–45 прагаласавалі за Лукашэнку. Цар Беларусі ўжо непатрэбны”.