Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 27 кастрычніка.
“Советская Белоруссия”, 1974 год:
“Значная і радасная падзея адбылася ўчора ў будаўнікоў газаправоду Таржок–Менск–Івацэвічы. Звараны апошні стык трубаў на ўчастку трасы ад Таржка да Менску. Стальная шматкілямэтровая нітка злучылася ў адзіную артэрыю. Газавай плыні адкрыты шлях у сталіцу Беларусі. Завяршальнае зварнае шво на трубаправодзе будаўнікі па добрай традыцыі называюць чырвоным… Найлепшым з найлепшых давяраюць зварку чырвонага стыку… Начальнік Галоўгазу БССР Е.М.Чайка ўручыў удзельнікам зваркі чырвонага шва імянныя гадзіньнікі”.
“Вечерний Минск”, 1984 год:
“Працоўныя гораду-героя Менску, натхнёныя рашэньнямі кастрычніцкага (1984 г.) Пленуму ЦК КПСС, прамоваю на Пленуме Генэральнага сакратара ЦК КПСС, Старшыні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету т-ша К.У.Чарненкі, з высокім палітычным і працоўным уздымам нясуць ударную вахту ў гонар 67-й гадавіны Вялікага Кастрычніка, 40-годзьдзя Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне… Як паведамляе статыстычнае ўпраўленьне г.Менску, новую працоўную перамогу атрымалі работнікі прамысловасьці гораду. Датэрмінова, 27 кастрычніка, выкананы плян дзевяці месяцаў што да аб’ёму рэалізацыі прадукцыі й вытворчасьці большасьці найважнейшых відаў вырабаў”.
“Звязда”, 1994 год. Прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі гісторыкаў П.Шупляк:
“У кожнага народа павінны быць гістарычныя даты, якімі ён можа ганарыцца. І калі мы гаворым пра бітву пад Оршай, мы пры гэтым не адмаўляемся ад Грунвальда! На захадзе беларускія палкі пад бел-чырвона-белымі сцягамі неслі перамогу... Давайце заўсёды мець у свядомасці дзве бітвы: Грунвальд — з захаду, Орша — з усходу, каб было зразумела, што ніхто не збіраецца выдзеліць нешта адно, і не варта прыпісваць гісторыкам антыўсходнюю палітыку. Прэзыдэнт (а ён жа гісторык!) можа мець сваю думку. І галоўнае ў тым, што ён не патрабуе, каб мы прытрымліваліся менавіта яго погляду. Гэтага няма. Стала працаваць лягчэй: не трэба хлусіць, нешта замоўчваць”.