ГАВАНА. Кубінскі кіраўнік Фідэль Кастра забараніў свабодны абарот у краіне даляра ЗША ў адказ на ўзмацненьне Вашынгтонам санкцыяў супраць Кубы.
Даляр будзе заменены гэтак званым “канвэртаваным песа”. У часе абмену даляраў на песа будуць адлічвацца камісійныя ў памеры 10%.
Забарона не распаўсюджваецца на іншыя замежныя валюты.
Свабодны аабарот даляра на Кубе быў уведзены ў 1993-м годзе пасьля 30-ці гадовага перапынку.