Зьміцер Падбярэскі, Менск Новая перадача сэрыі “Па-за тактам”.
(Зьміцер Падбярэскі: ) “У беларускай папулярнай музыцы ёсьць асобы, якіх прынята называць “знакавымі”. Найперш, відаць, таму, што іх значны ўнёсак у разьвіцьцё гэтай музыкі не падлягае сумневу, а творчы стаж налічвае шмат гадоў. Нехта зь іх цяпер зьехаў за мяжу, нехта працягвае працаваць як музыкант, нехта практычна завяршыў выступленьні. Прычыны таму — самыя розныя, у тым ліку й неразьвітасьць айчыннага музычнага рынку, хоць, як здавалася на пачатку 1990-х, ён у Беларусі пачынае наладжвацца.
Адной са знакавых постацяў беларускай рок-сцэны зьяўляецца Кася Камоцкая, апошні па часе альбом якой, “Цэпэліны”, датуецца 1999 годам. Нагодаю для сустрэчы з Касяй Камоцкай у студыі Радыё Свабода зрабіўся той факт, што на 30 кастрычніка прызначаны ейны канцэрт. Чым жа насамрэч было выклікана жаданьне сьпявачкі паказацца на публіцы, што яна плянуе прадставіць слухачам, і якая наогул ёсьць інтрыга ў гэткім неспадзяваным, прызнацца, “камбэку”, я і паспрабую высьветліць у самой Касі Камоцкай, якая ласкава згадзілася прыйсьці у нашую студыю. Дзень добры, шаноўная Кася!
Дык што ж, Кася, было прычынай твайго вяртаньня на сцэну — зьявіўся новы матэрыял, які ты лічыш своечасовым паказаць публіцы, ты засумавала па сцэне, сытуацыя ў краіне змусіла публічна выказацца?”
(Кася Камоцкая: ) “У большай ступені мяне змусілі мае сябры і прыхільнікі. Я не магу сказаць, што я сыходзіла са сцэны — я проста не іграла сольных канцэртаў. Але выступала ў некаторых так званых “салянках”. І пасьля кожнага такога выступу было вельмі-вельмі шмат прапановаў зрабіць сольныя канцэрты. Але самае галоўнае, што было шмат крыўды ў тых людзей, якія сьцьвярджаюць, што ім гэтага не хапае — такога напрамку на сёньняшняй музычнай сцэне”.
(Падбярэскі: ) “Я папрашу цябе, Кася, паспрабаваць растлумачыць мне адзін нюанс. Напачатку 1990-х, калі, здавалася, краіна пачала разьвівацца ў дэмакратычным кірунку, сацыяльныя матывы былі вельмі распаўсюджаныя ў творчасьці беларускіх музыкантаў. Сёньня, у час яўнага заціску дэмакратыі, гэтых галасоў амаль не чуваць…”
(Камоцкая: ) “Я думаю, гэта тлумачыцца тым, што тым людзям, якія пачыналі гэта дзесяць гадоў таму, проста абрыдлі ўсе гэтыя сацыяльныя матывы. А новых, маладых… Я не магу сказаць, што зьяўляюцца людзі, якія гатовыя пакласьці сябе на алтар беларускага адраджэньня. Адсутнасьць сацыяльных тэкстаў — гэта здаровая абарона арганізму, які ўжо стаміўся знаходзіцца ў стане нейкага такога плачу пастаяннага. А зь іншага боку — гэта якраз-такі адсутнасьць на сёньняшні дзень магчымасьці быць пачутым. Якая розьніца, што ты сьпяваеш, калі цябе ўсё роўна не пачуюць… Тады, на пачатку 1990-х, заўжды была ўзаемная рэакцыя — слухачы і сьпявак. Бяз гэтага немагчыма пісаць ніякія песьні, якія былі б актуальныя, сацыяльныя. Калі б у нас існавала цяпер хоць нейкая магчымасьць выйсьці з такімі песьнямі на публіку, я ўпэўненая, што такія песьні зьяўляліся б”.
(Падбярэскі: ) “Ці можна сьцьвярджаць, што ў беларускай рок-музыцы цяпер энэргіі цяпер значна паменела ў параўнаньні з тым, што было 10 гадоў таму?”
(Камоцкая: ) “Гэта ня толькі ў беларускай рок-музыцы, гэта ўвогуле, я так бы сказала, энэргетычны заняпад. Ён існуе, на жаль, і ў палітычных сфэрах, і ў той жа самай літаратуры. Я думаю, што гэта ўсё разьвіваецца па сваіх законах, і ў хуткім часе, можа быць, нейкія апошнія акцыі й народзяць, спадзяюся, іншы ўздым энэргетычны”.
(Падбярэскі: ) “Чаму ў пэрыяд працы над праграмай “Цэпэліны” групе “Новае неба” спатрэбілася гэтак узмацніць жорсткасьць гучаньня? Бо, згадзіся, у параўнаньні з лагодным, балядным гучаньнем часоў “Сну ў трамваі” “Цэпэліны” слухаюцца праз пэўнае напружаньне, у тым ліку й вушэй”.
(Камоцкая: ) “Гэта, можа быць, зьвязана з такім вось маім характарам, што ва ўсіх пачынаньнях мне трэба дайсьці да канца. І адразу ж мне расхацелася быць хард-рокавай сьпявачкай. Я спатоліла, так бы мовіць, такія вось уласныя амбіцыі ў гэтым напрамку, бо вельмі доўга на пачатку маёй музычнай кар’еры — калі гэта можна так назваць — мяне называлі прадстаўніцай бард-року альбо рок-барду. Мне чамусьці заўжды было гэта вельмі прыкра чуць: мяне ўпарта хацелі засунуць у такое вось невядомае месца, пакласьці на палічку ў адпаведнае месца. Таму я і стала рухацца ў бок року. А вось канцэрт, які будзе 30-га, — гэта будзе чыста бардаўская песьня”.
(Падбярэскі: ) “У найноўшай гісторыі Беларусі ты была хіба першая, хто пацярпеў за песьню — ня з матнымі, як кажуць, словамі, а за яе сэнс. Такія забароны з боку ўлады нешта, наогул, здольныя зьмяніць?”
(Камоцкая: ) “Я лічу, што практычна забараніць творчасьць немагчыма. Іншая рэч, што можна не дазволіць ёй дайсьці да слухача. Але як у маёй сытуацыі, песьня “Прэзыдэнт, ідзі дамоў”, наадварот, толькі паўплывала на стварэньне майго іміджу ў грамадзтве. Грамадзтва само вызначае, чым ты застанесься ў памяці народнай. Мне забарона пайшла толькі на карысьць. Нельга адразу сядзець на двух крэслах, выступаць адначасова “За Беларусь” і на плошчы Бангалор — гэта ўсё даўно ўжо даказана жыцьцём. Забаронамі нічога зрабіць нельга, можна толькі ўкшталтаваць, узмацніць самога творцу”.
(Падбярэскі: ) “Як ты ставісься да тых выканаўцаў, якія ўдзельнічаюць ва ўсялякіх канцэртных акцыях “за”, калі згадаць, што ты ўласна часьцей удзельнічала ў акцыях-канцэртах “супраць”? Ці ёсьць сэнс наогул ступаць ва ўсё гэтае?..”
(Камоцкая: ) “Ёсьць такая мудрасьць наконт таго, што калі ты не займаесься палітыкай, палітыка зоймецца табой. Асабліва ў такой сытуацыі, у якой мы жывем цяпер. Калі чалавек можа ва ўсё гэта не ўступаць — раю ўсёй душой! Бо нічога ў гэтым добрага няма. Але я ведаю мноства людзей, якія ня могуць маўчаць. І тут ужо нічога зрабіць немагчыма. Гэта таксама грамадзянская пазыцыя. Можа быць, да творчасьці яно й ня мае дачыненьня. Можа быць, творцы й ня мусяць гэтым займацца. Хаця я й не лічу, што гэта — палітыка. Хутчэй гэта проста сродак выказаць уласны пункт гледжаньня, а гэта — не палітыка. Гэта мая свабода. І калі нехта можа заплюшчваць вочы на тое, што цяпер робіцца, альбо проста сыходзіць у свой унутраны такі сьвет і жыць там — гэта добра. Я нават магу пазайздросьціць гэтаму чалавеку. У мяне гэтак не атрымліваецца”.
(Падбярэскі: ) “Дзесяць гадоў таму “адзінак”, так бы мовіць, у нашай музыцы было бадай ня менш, чым цяпер, а вось агульнавядомых назваў — больш. Чаму ж сёньня, на тваю думку, яркія, самабытныя калектывы зьяўляюцца ня так часта?”
(Камоцкая: ) “У першую чаргу гэта зьвязана з тым, што ў той час была палітычная адліга, нацыянальная адліга, і было прадстаўлена вельмі шмат часу і на тэлевізіі, і на радыё для беларускіх музыкаў. Калі цяпер узяць ды паглядзець, што на дзяржаўнай тэлевізіі ляжыць у архівах, то можна ўбачыць вялізную колькасьць беларускага музычнага матэрыялу. Цяпер, на жаль, такой магчымасьці няма”.
(Падбярэскі: ) “Адам Глёбус — суаўтар вельмі многіх Касіных песень — ацэньвае яе месца ў мастацтве вельмі своеасабліва”:
(Адам Глёбус: ) “Тры дні назад я гаварыў з Касяй Камоцкай і перадаваў ёй сто адзінаццаць пацалункаў. А яна мне кажа: “Вось каб ты выйшаў на праспэкт і крыкнуў, што я дару Касе сто адзінаццаць пацалункаў!” І вось такое цудоўнае здарэньне, што я магу праз радыё крыкнуць: “Кася! Табе сто адзінаццаць маіх пацалункаў!” Вядома, па дзесяцібальнай сыстэме яе ацэньваю. І яна важыць для мяне — сто адзінаццаць. І каштуе столькі. І люблю я яе так. А ацэньваць мастацтва наогул складана. А тым больш даваць нейкія месцы. Ну ня спорт гэта ўсё ж…”
(Падбярэскі: ) “Хто з маладых, цікава, зьвярнуў на сябе тваю ўвагу апошнім часам?”
(Камоцкая: ) “Мне спадабаўся гурт “Індыга”. Ва ўсялякім выпадку, я лічу, што гэта вельмі прафэсійны гурт”.
(Падбярэскі: ) “Ну канечне… Песьню “Цэпэліны” выканаў…”
(Камоцкая: ) “Ну не! Дзякуючы песьні “Цэпэліны” да мяне проста патрапіў гэты матэрыял, бо Руся ўвесь час тэлефанавала і патрабавала, каб я паслухала і выказала свае ўражаньні. Я не магу сказаць, што гэта мне спадабалася… Але, напэўна, гэта такая рэўнасьць творчая. Мне блізкія людзі адукаваныя, якія шукаюць чагосьці. “Індыга” — адзін з такіх гуртоў. Іншая рэч, што для іх таксама ня вызначана сцэна, і невядома, дзе яны могуць выступаць. Я ўвогуле не ўяўляю сабе, калі б я сёньня напісала першую ў сваім жыцьці песьню, дык што б я зь ёй рабіла?! Калі б я нават лічыла, што яна там геніяльная! Канечне, калі б мне было гадочкаў там пятнаццаць-сямнаццаць, я што-небудзь прыдумала б. Але вось на сёньняшні свой стан — ня ведаю!”
(Падбярэскі: ) “Наколькі, па-твойму, у сувязі зь нечакана “жыцьцярадаснымі” вынікамі рэфэрэндуму гарантавана ўдзячная глеба менавіта для выканаўцаў рок-музыкі ў нашай краіне?”
(Камоцкая: ) “Чаму мы й прызначылі гэты канцэрт на 30-е чысло: у мяне быў спадзеў, што пасьля таго, як улады пабачаць гэтую “сакрушальную перамогу”, яны дазволяць урэшце правесьці гэты канцэрт. Да гэтага канцэрты забараняліся неаднаразова. І дата якраз была выбраная спэцыяльна”.