ТЭГЕРАН. Прэм’ер Вялікай Брытаніі Тоні Блэр заявіў, што дыялёг ў справе ядзерных праграмаў Ірану працягваецца, аднак Тэгерану нельга дазволіць распрацоўваць ядзерную зброю. Вялікая Брытанія, Францыя і ФРН прапанавалі Тэгерану мірныя ядзерныя тэхналёгіі й гандлёвае пагадненьне ў замен за адмову ад узбагачэньня ўрану, які мог бы быць ужыты для стварэньня ядзернай зброі. Прадстаўнікі Ірану Гасан Рафгані заявіў, што ягоная краіна ўлічвае магчымасьць прыпыненьня ўзбагачэньня ўрану, але краіна павінна мець права разьвіваць ядзерныя тэхналёгіі ў цывільных мэтах.