RFE/RL Эўразьвяз, гэтаксама як і ЗША, павінен аказаць націск на беларускія ўлады. Такое меркаваньне выказаў былы кіраўнік офіса АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік. Паводле яго “пасьля таго, як Джордж Буш падпісаў "Акт аб дэмакратыі ў Беларусі", Эўразьвяз павінен пасьледаваць гэтаму прыкладу і ўзмацніць націск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі".
Спадар Вік зьвярнуў ўвагу на тое, што пасьля абвяшчэньня вынікаў рэфэрэндуму і парлямэнцкіх выбараў, у Менску пачаліся дэманстрацыі, якія "АМАП разганяе з ужываньнем сілы".
"Закон, падпісаны прэзыдэнтам ЗША, скіраваны на падтрымку няўрадавых арганізацыяў і дэмакратычных праектаў, — зазначыў былы дыплямат – Сьледам за крокам Буша, павінна зьмяніцца і палітыка Эўропы”.
Ганс-Георг Вік канстатаваў, што "палітыка асьцярожнага збліжэньня" не працуе, патлумачыўшы, што цяпер "трэба рабіць на рэжым націск".
Сярод прапаноў спадара Віка – адкрыцьцё радыёстанцыі і падтрымка грамадзянскай супольнасьці. "Размова ідзе не аб палітычнай інтэрвэнцыі, але аб аказаньні дапамогі працэсам разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці ў дасягненьні пэўных вынікаў палітычнага характару", — заявіў ён.
Вік падкрэсьліў, што ў гэтым выпадку размова не толькі аб тым, што "улады сілай прымушаюць беларусаў падначаліцца": "На карту пастаўлена пытаньне даверу Эўропе".