КІЕЎ. Ва ўкраінскай сталіцы каля сотні чалавек ладзяць акцыю ў падтрымку апазыцыйнага “Пятага каналу”, які гэтымі днямі пазбавілі ліцэнзіі на вяшчаньне.
Журналісты тэлеканалу лічаць гэтыя захады ўладаў палітычна матываванымі і пагражаюць распачаць галадоўку, калі ўлады ня вернуць тэлеканалу ліцэнзію і зьняць арышт зь ягоных банкаўскіх рахункаў.