Землятрус у Японіі -- 5 загіблых, 500 параненых

ТОКІЁ. На паўночным захадзе Японіі адбыўся землятрус, моц дасягала 6,8 балаў па шкале Рыхтара. Як найменей пяцёра чалавек загінулі, каля 500 -- параненыя. Сотні тысячаў дамоў засталіся бяз электрычнасьці, газу і вады. Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся у прэфэктуры Ніігата, у 260 км ад Токіё. Блізу гораду Нагаока з рэек зышоў звышхуткі пасажырскі экспрэс.