Юлія Шарова, Менск Такую магчымасьць не выключае былы старшыня Нацбанка, эканаміст Станіслаў Багданкевіч. Ужо цяпер фінансавыя ўлады толькі штучна ўтрымліваюць краіну ў стане адноснай грашова-крэдытнай стабільнасьці, лічыць ён.
Прыкметай магчымага дэфолту цяпер ёсьць дыспрапорцыя паміж ростам рублёвай грашовай масы ды інфляцыі, заўважае Станіслаў Багданкевіч. Так, у параўнаньні з пачаткам гэтага году агульны аб’ём грашовай масы ўзрос на 32,6 адсотка, а інфляцыя склала толькі блізу 9 адсоткаў.
Звычайны пры такой даволі актыўнай працы “друкарскага станка” кошты павінны расьці шпарчэй. Рост коштаў часткова стрымліваецца з тае прычыны, што Беларусь даўно выйшла на ўсясьветны цэнавы ўзровень, і далей расьці папросту ня можа. Але ёсьць іншыя чыньнікі.
Нацбанк, са словаў экспэрта, цяпер займаецца гэтак званым сьцягваньнем залішняй грашовай масы, прыцягваючы яе на дэпазыты насельніцтва ды робячы іншыя захады, вядомыя яшчэ з таго часу, калі на чале Нацбанка быў сам спадар Багданкевіч.
(Багданкевіч: ) “Мы вызначылі для камэрцыйных банкаў спэцыяльныя рахункі, каб залішнюю грашовую масу замарозіць і не дапусьціць росту інфляцыі. Ідзе штучнае замарожваньне, і ўзрастае пагроза магчымага абвалу й гіпэр-інфляцыі ў будучыні”.
Прычына такога хуткага прырастаньня грашовай масы ў тым, што ў краіне па-ранейшаму павялічваецца аб’ём крэдытных укладаньняў, лічыць экспэрт. Летась яны ўзрасьлі на 70 адсоткаў, але рост ВУП пры гэтым складаў толькі 7 адсоткаў. Такім чынам, гаспадарка расьце не настолькі хутка, і праглынае зашмат сродкаў – гэта й можа паспрыяць таму, што празь некаторы час у Беларусі здарыцца дэфолт. Станіслаў Багданкевіч нагадвае, як вельмі падобная сытуацыя складвалася ў іншых краінах, што перажылі эканамічны крызыс – Аргентыне, Расеі, Паўднёвай Карэі.