Юры Сьвірко, Менск З нагоды 10-годзьдзя гэтай службы Аляксандар Лукашэнка ўручыў службе бясьпекі прэзыдэнта баявы сьцяг і заклікаў змагацца з апазыцыянэрамі, якіх ён назваў "адшчапенцамі", што могуць злучыцца з цэнтрамі міжнароднага тэрору.
Беларускія тэлеканалы паказалі поўную залю людзей у форме службы бясьпекі, перад якімі выступаў Аляксандар Лукашэнка. Апрача гэтага, былі прадэманстраваныя кадры трэніровак ахоўнікаў і твары, схаваныя пад чорнымі маскамі. Стала вядома, што іх выкарыстоўваць і ў "спэцыяльных апэрацыях" разам з праваахоўнымі органамі.
(Лукашэнка: ) “Я думаў, яны нам непатрэбныя – чаго яны цягаюцца за мной там? Ужо б справай якой-небудзь сур’ёзнай займаліся”.
(Ахоўнік: ) “Яны займаюцца. Ад сёлета ўвялі ў практыку дзеяньняў. Яны супольна з аддзеламі праваахоўных органаў удзельнічаюць у правядзеньні спэцапэрацыяў”.
Што гэта за спэцапэрацыі, не ўдакладнілі. Спадар Лукашэнка заявіў сваім ахоўнікам, што "павінны быць гатовыя да абароны жыцьця й здароўя любога грамадзяніна краіны, а ня толькі першых асобаў краіны".
Але, як піша сёньняшні нумар газэты "Народная воля", адзін з ахоўнікаў Лукашэнкі знаходзіўся каля рэстарану "Патыё-піца" ў той час, калі там зьбівалі Анатоля Лябедзьку й расейскіх тэлежурналістаў, але ніяк не дапамог ім. Наадварот, ён ударыў карэспандэнта Радыё Свабода і адну зь дзяўчын у натоўпе.
Аднак Аляксандра Лукашэнку больш хвалюе іншае:
(Лукашэнка: ) “Падрыхтоўка да рэфэрэндуму паказала, што радыкальная апазыцыя ня грэбуе ніякімі мэтадамі. У яе арсэнале – правакацыі, распаўсюд матэрыялаў, які штучна распальваюць незадаволенасьць у грамадзтве. Непрыхаваныя пагрозы на адрас прадстаўнікоў улады. Прыцягненьне з-за межаў дзяржавы грашовых сродкаў і экспэртаў па арганізацыі масавых беспарадкаў. Асноўны лёзунг адшчапенцаў, якія гучна называюць сябе дэмакратамі: “чым горш, тым лепш”. Ад такой ідэі толькі адзін крок да змычкі з цэнтрамі міжнароднага тэрору”.
Таму спадар Лукашэнка не выключыў, што пашырыць сфэру дзейнасьці службы бясьпекі прэзыдэнта. Ужо цяпер яна ахоўвае галоўныя дзяржаўныя будынкі краіны, у тым ліку Дом ураду, дзе працуюць палата прадстаўнікоў і Цэнтарвыбаркам.