Прысуды для апазыцыйных лідэраў у Азэрбайджане

БАКУ. Суд ў Азэрбайджане асудзіў сёньня 7 апазыцыйных лідэраў на тэрміны ад 2,5 да 5 гадоў турэмнага зьняволеньня. Усе яны абвінавачаныя ў падбухторваньні да беспарадкаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, што адбыліся ў гэтай краіне летась. Асуджаныя, сярод якіх лідэры Партыі Свабоды, Дэмакратычнай Партыі ды іншых, адкінулі абвінавачаньні пракуратуры.