АШГАБАД. Туркмэнскі кіраўнік Сапармурат Ніязаў ўзяў сёньня ўдзел у цырымоніі адкрыцьця найвялікшай мячэці ў Цэнтральнай Азіі, што пабудаваная недалёка ад месца, дзе нарадзіўся Ніязаў.
Будаўніцтва мячэці, дзе могуць адначасова маліцца нават 20 тысячаў вернікаў, каштавала 100 мільёнаў даляраў.
Сьцены мячэці расьпісаныя цытатамі са сьвятой кнігі мусульманаў Каран, а таксама з твору Ніязава “Рухнама” – ці кніга душы, якую афіцыйныя туркмэнскія мэдыі трактуюць нароўні з Каранам і Бібліяй.