Алег Грузьдзіловіч, Менск Міхаіла Марыніча агледзелі лекары, якія канстатавалі ў вязьня “амэрыканкі” шэраг хваробаў. Ці азначае гэта, што былога міністра неўзабаве выпусьцяць на волю?
Цягам дня лекары трох менскіх клінік аглядалі Міхаіла Марыніча, якога да іх прыводзілі пад вартай. Паводле адваката Веры Страмкоўскай, яны зафіксавалі шэраг прыкметаў пагаршэньня здароўя былога міністра.
(Страмкоўская: ) “У яго павялічылася сэрца, успухлі лімфатычныя вузлы на сьпіне, ён стаў горш бачыць, зьявіліся штодзённыя галаўныя болі й шмат іншага. Гэта ўсё ёсьць у матэрыялах мэдычнай экспэртызы, але ў якасьці высновы запісана, што яго і далей можна ўтрымліваць у ізалятары КГБ”.
Вера Страмкоўская падала скаргу ў пракуратуру з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед Міхаіла Марыніча і выпусьціць яго на волю. Былога міністра абвінавачваюць у незаконных дзеяньнях са зброяй і крадзяжы маёмасьці. Міхаіл Марыніч сваёй віны не прызнае. Шмат людзей у Беларусі лічаць, што яго перасьледуюць з палітычных прычынаў.
Міхаіл Марыніч пасьля адстаўкі з пасады амбасадара ў Латвіі перайшоў на бок апазыцыі й зьбіраўся ўдзельнічаць ў прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. У сьледчым ізалятары КГБ Міхаіла Марыніча ўтрымліваюць з 26 красавіка.