Ігар Карней, Менск Справа забітай 20 кастрычніка журналісткі газэты “Салідарнасьць” Веранікі Чаркасавай перададзеная з пракуратуры Савецкага раёну Менску ў гарадзкую пракуратуру. Апроч таго, расьсьледаваньне ўзяў пад свой кантроль міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў. Галоўны рэдактар газэты “Салідарнасьць” Аляксандар Старыкевіч, дзе апошнім часам працавала Чаркасава, кажа, што ня варта адмаўляцца і ад палітычных матываў забойства.
Праваахоўныя органы пакуль устрымліваюцца ад камэнтару прычыны забойства, ня кажучы пра нейкія падрабязнасьці здарэньня ўвогуле. Кіраўнік сьледчай групы ў асабліва важных справах менскай пракуратуры Сяргей Іваноў традыцыйна спасылаецца на таямніцу сьледзтва.
(Іваноў: ) “Не магу сказаць, вядзецца сьледзтва. Гэта ўсё, што я магу цяпер паведаміць прэсе. Калі будзем штосьці ведаць — скажам”.
Тым часам, Міністэрства ўнутраных справаў распаўсюдзіла паведамленьне, зь якога вынікае: з прафэсійнай дзейнасьцю журналісткі забойства не зьвязанае.
Дагэтуль адпрацоўвалася вэрсія так званага рытуальнага забойства — згадвалі, што колісь Чаркасава пісала пра рэлігійныя сэкты. Галоўны рэдактар газэты “Салідарнасьць” Аляксандар Старыкевіч лічыць, што забойства на рэлігійным грунце малаверагоднае.
(Старыкевіч: ) “Вераніка калісьці пісала матэрыял пра сэкты, але гэта было гадоў пяць таму. Гэта быў адзінкавы выпадак, таму наўрад ці гэта неяк зьвязана з сэктамі. Хоць, сапраўды, вельмі супярэчлівая інфармацыя з розных крыніцаў да нас трапляе . У тым ліку, што ўчора ў кватэры, дзе адбылося забойства, была здымачная група аднаго зь дзяржаўных каналаў, і нібыта яна зьняла кабалістычны знак на сьцяне. Аднак, па нашых зьвестках, такога знака, калі знайшлі Вераніку, там не было”.
(Карэспандэнт: ) “Вы кіруеце калектывам, у якім яшчэ нядаўна працавала і Вераніка Чаркасава. Можна было штосьці прадчуваць? Ці штосьці яе непакоіла апошнім часам?”
(Старыкевіч: ) “Падставаў такіх не было. Гэта абсалютна шокавая сытуацыя. Але я ў гэтым зьвязку хацеў бы заўважыць: для каго гэтая сытуацыя выгадная? Мяне вельмі насьцярожвае, што адпрацоўваюцца выключна непалітычныя вэрсіі здарэньня. Нічога не хачу сьцьвярджаць безгрунтоўна, але цалкам адкідаць тое, што гэта можа быць момант запалохваньня журналістаў, таксама ня варта”.
Спадар Старыкевіч дадае, што ва ўладаў ёсьць рэальная магчымасьць пацьвердзіць шматлікія заявы кіраўніцтва краіны, як эфэктыўна ў Беларусі працуе праваахоўная сыстэма.
Заўтра аб 11-й гадзіне ў Катэдральным саборы адбудзецца адпяваньне забітай журналісткі. Пахаваная Вераніка Чаркасава будзе на могілках у Калодзішчах, побач зь іншымі памерлымі сваякамі.
Гл.таксама Хто забіў журналістку газэты “Салідарнасьць” Вераніку Чаркасаву?