Генэральны сакратар НАТА ва Узбэкістане

ТАШКЕНТ. Генэральны сакратар НАТА Яаап Дэ Хоп Схэфэр прыляцеў у сёньня сталіцу Узбэкістану і правёў там перамовы з прэзыдэнтам гэтай краіны Ісламам Карымавым і некаторымі міністрамі. Пасьля сустрэчаў кіраўнік НАТА заявіў: (Схэфэр) “Мы абмеркавалі зь міністрамі абароны і замежных справаў пытаньні падрыхтоўкі ўзбэцкага войска, міратворчых сілаў, пяхотнага батальёну, які Узбэкістан накіраваў для ўдзелу ў міратворчай апэрацыі. Мы абмяркоўвалі пытаньні ўзаемадзеяньня. НАТА, аднак, ня мае плянаў экіпіроўкі ўзбэцкага войска. Заявіў генэральны сакратар НАТА, які накіруецца сёньня ў Таджыкістан.