CARE International спыняе сваю дзейнасьць у Іраку

БАГДАД. Дабрачынная арганізацыя CARE International заявіла, што спыняе сваю дзейнасьць у Іраку пасьля учорашняга захопу у закладнікі кіраўніка багдадскага адзьдзяленьня арганізацыі Маргарэт Хасан. Арабскі тэлеканал аль-Джазіра паказаў кароткі відэазапіс з Маргарэт Хасан пасьля яе захопу. CARE International – адна з найвялікшых у сьвеце незалежных дабрачынных арганізацыяў, якая працуе у болей як 70 краінах сьвету.