Уладзімер Глод, Менск На сваёй прэсавай канфэрэнцыі 18 кастрычніка старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі заявіла, што пад шыльдай усясьветна вядомага Інстытуту Гэлапа ў Беларусі маглі працаваць самазванцы.
Паводле дасьледчыцкага цэнтра “The Gallup Organization Baltic Surveys” (Гэлап), "за" на пытаньне рэфэрэндуму адказалі 48,4% усіх выбарцаў. Паводле беларускага Цэнтарвыбаркаму, гэтая лічба значна вышэйшая – аж 77,3%.
Маё пытаньне да спадарыні Ярмошынай, чым можна патлумачыць такую велізарную розьніцу?
(Ярмошына: ) "Я ня ведаю, хто яны такія: сапраўдныя супрацоўнікі ці нейкія самазванцы? Хто іх запрасіў у краіну, хто акрэдытаваў? Хто праверыў карэктнасьць усіх тых выбарак, якія яны зрабілі? Каго яны пыталі? Любы пратакол выбарчай камісіі можна праверыць. Калі будуць факты, якія сьведчаць пра парушэньне выбарчага заканадаўства, то можна пералічыць кожны выбарчы ўчастак. А як праверыць гэты інстытут? Ніяк! І ўвогуле, хто гэтыя людзі? Гэта тое ж самае, што мне прыехаць у Злучаныя Штаты Амэрыкі, пахадзіць па некалькіх участках і сказаць: прэзыдэнт не абраны, мае дадзеныя не адпавядаюць дадзеным амэрыканскага Цэнтарвыбаркаму. Рэпутацыя нашага Цэнтарвыбаркаму ў любым выпадку падмацаваная фармальнымі дакумэнтамі. А чым падмацаваная рэпутацыя таго філіяла, які тут працаваў? Можа, ён ніякіх дачыненьняў да гэтага інстытуту ня мае? Прынамсі, ніхто зь іх не прыйшоў у Цэнтральную выбарчую камісію, не паказаў свае дакумэнты, не паведаміў, хто ўпаўнаважыў іх працаваць у сувэрэннай дзяржаве”.
Дырэктарка балтыйскага сэрвісу Гэлапа Раса Алішаўскене наступным чынам пракамэнтавала словы старшыні Цэнтарвыбаркаму Беларусі:
(Алішаўскене: ) “Уладам ці камусьці іншым прадстаўляцца і прасіць дазвол на дасьледаваньне, наколькі я ведаю, пакуль не патрэбна ні ў воднай краіне. Мы праводзілі дасьледаваньне ня толькі ўчора, але і падчас датэрміновага галасаваньня. Спачатку 19 тысячаў чалавек апыталі, учора – 18 тысячаў. Бачыце, 37 тысячаў апытаных. Таму казаць, што ніхто нікога не апытваў, проста немагчыма. Зноў-такі ў нас ёсьць усе дэмаграфічныя дадзеныя. Больш таго, у суботу ўвечары мы бралі вельмі высокую лічбу верагоднага ўдзелу выбаршчыкаў у рэфэрэндуме. Надзвычай высокую, каб зьняць усе пытаньні – 87%”.
Спадарыня Алішаўскене была вельмі зьдзіўлена рэакцыяй Цэнтарвыбаркаму Беларусі:
(Алішаўскене: ) “Наколькі я разумею, праблемы ёсьць у вашага ЦВК. Пакуль ішло галасаваньне і не былі зачыненыя выбарчыя ўчасткі, пад яго эгідай у прамым эфіры паведамляліся дадзеныя афіцыйных дасьледаваньняў. Вось гэта ўжо сапраўды парушэньне закону й прамы уплыў на выбарцаў. Ні ў адной краіне сьвету дадзеныя апытаньняў выбарцаў не паведамляюцца да таго часу, пакуль не зачыняцца выбарчыя ўчасткі”.
Гл. таксама Паводле апытаньня Інстытуту Гэлапа, за Лукашэнку выказаліся 48.3% ад агульнай колькасьці выбарцаў; паводле папярэдніх афіцыйных дадзеных - болей за 82% тых, хто прагаласаваў