Любоў Лунёва, Менск Адбыўся мітынг у цэнтры Менску, на Кастрычніцкай плошчы. Людзі выступалі супраць вынікаў рэфэрэндуму, заяўляючы, што вынікі цалкам cфальсыфікаваныя. Ужо затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек.
Карэспандэнты Радыё Свабода знаходзіліся на плошчы і сачылі за пратэстам. Паводле апошніх дадзеных, некалькі дзясяткаў чалавек былі затрыманыя міліцыяй.
Нягледзячы на тое, што плошча была ачэпленая і што міліцыя папярэджвала людзей, каб тыя разыходзіліся, шмат людзей здолела патрапіць на Кастрычніцкі пляц. Паводле словаў нашых карэспандэнтаў, напачатку ўдзельнікаў было толькі каля 200, але іхная колькасьць усё расла і неўзабаве дасягнула 5000 чалавек.
На Кастрычніцкім пляцы знаходзілася ўсё кіраўніцтва міліцыі і КГБ. Таксама было відаць шмат міліцэйскіх аўтобусаў, запаркаваных у прылеглых дварах. Міліцыя абкружыла плошчу. Людзі кажуць, што іх гэта не запалохала.
Частка людзей рушыла да будынку КГБ. Да ўдзельнікаў пратэсту выйшаў старшыня КГБ Леанід Ерын. Людзі пачалі патрабаваць, каб шэф КГБ сказаў праўду пра зьніклых. На гэта спадар Ерын адказаў, што можа гаварыць на гэты конт толькі ў сваім кабінэце. У кабінэт шэфа КГБ былі запрошаныя тры журналісты, у тым ліку карэспандэнтка Радыё Свабода Любоў Лунёва.
Паводле апошніх дадзеных, на патрабаваньне дэманстрантаў быў вызвалены актывіст руху "Зубр" Яўген Афнагель.
У сваім кабінэце спадар Ерын паведаміў пра тое, што ў сьценках КГБ цяпер утрымліваецца супрацоўнік ААН, грамадзянін ЗША Ільля Ш., якога КГБ абіванавачвае ў махлярстве і фінансавай падтрымцы апазыцыі. Шэф КГБ паведаміў, што рыхтуецца чарговы фільм ў стылі "дзяцей лжы" Азаронка.
На пытаньне пра зьніклых Ерын адказваць адмовіўся. Калі ў яго спыталіся, чаму супраць Шэймана не заведзеная крымінальная справа, ён адказаў, што гэта ня ёсьць прэрагатывай КГБ.
Спадар Ерын таксама сказаў, што КГБ праслухоўвае тэлефоны многіх палітыкаў.
Сачыце за апошнімі паведамленьнямі на сайце і слухайце жывы эфір.