Лідзія Ярмошына: на закрытых участках за Лукашэнку прагаласавалі 94%

Юры Сьвірко, Менск На 21 гадзіну Менскага часу старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына падала наступныя афіцыйныя лічбы. На закрытых участках прагаласавала 41 тысяча грамадзянаў.
Зь іх 94% выказаліся за дазвол Аляксандру Лукашэнку балятавацца на пасаду прэзыдэнта трэці раз.

Па ўсёй краіне вынікаў пакуль няма. Затое ёсьць па Менску. У Менску ўдзел у галасаваньні, паводле спадарыні Ярмошынай, узялі амаль 82 працэнты выбаршчыкаў.