Марыя Ўсьціновіч, Магілёўская вобласьць Давераныя асобы кандыдатаў у дэпутаты ад апазыцыі й назіральнікі на выбарчых участках Крычаўскай і Горацкай выбарчых акругаў паведамляюць пра парушэньні выбарчага заканадаўства.
На выбарчых участках Крычаўскай акругі, якія ў раённым цэнтры, каля кабінаў для галасаваньня ўсталяваныя тэлевізары, дзе трансьлюецца БТ і адмысловыя ролікі “За Беларусь!” Пра парушэньні паведаміў кіраўнік выбарчага штабу кандыдата ад “Народнай грамады” Лявон Сьвецік:
(Сьвецік: ) “У асноўным ідзе галасаваньне без пашпартоў. Даюцца некалькі бюлетэняў у адны рукі. Сьпісы неправераныя, і я мяркую, што там болей людзей, чым ёсьць насамрэч. Таму што я бачыў у сьпісах тых людзей, якія ўжо памерлі”.
Назіральнікаў, якія працуюць на выбарчых участках Горацкай акругі, найбольш турбуе захаванасьць скрыняў для галасаваньня. Гаворыць кіраўнік выбарчага штабу дэмакратычнага кандыдата Эдуард Брокараў:
(Брокараў: ) “Скрыні на ўсіх участках апячатаныя толькі плястылінам. Ніякіх папераў з подпісамі камісіі, нічога няма. Таму ў гэтую скрыню залезьці — вельмі проста”.
У Магілёве ў будынках, дзе размешчаныя выбарчыя ўчасткі, вісяць плякаты “За Беларусь!” Магілёўцы расчараваныя тым, што харчы й напоі ў буфэтах прадаюцца зь нязначнымі зьніжкамі. Затое гандлёвыя кропкі прапануюць выбаршчыкам алькаголь у разьліў.