Марыя Ўсьціновіч, Магілёўская вобласьць 16 кастрычніка ўвечары ў горадзе Быхаве Магілёўскай вобласьці каля выбарчага ўчастка міліцыя затрымала групу маладых людзей, у складзе якой былі 4 замежнікі – грамадзяне Літвы, Латвіі й Даніі. На адным з выбарчых участкаў яны праводзілі апытаньне выбарцаў пасьля галасаваньня.
Маладых людзей, якія прыватным чынам прыехалі з-за мяжы пацікавіцца выбарамі ў Беларусі, пратрымалі ў быхаўскай міліцыі амаль 6 гадзінаў. Пасьля праверкі дакумэнтаў на аўтамабіль міліцыянтаў зацікавілі мэты знаходжаньня замежнікаў у Беларусі.
Маладыя людзі распавялі пра апытаньне выбаршчыкаў на выхадзе з участкаў. Замежнікі былі ўпэўненыя, што яго можна праводзіць свабодна, і што гэта не супярэчыць закону.
Аднак у выніку разбору міліцыя абвінаваціла літоўца Алекса Жаўтковскі, які непасрэдна вёў апытаньне, у парушэньні правілаў знаходжаньня замежных асобаў на тэрыторыі Беларусі. Яму загадана пакінуць Беларусь цягам 24 гадзінаў – паведаміў літовец карэспандэнту Свабоды.
(Жаўткоўскі: ) “Дэпартавалі з-за таго, што замежнікі не маюць права займацца дзейнасьцю нейкай без спэцыяльнага дазволу, хаця насамрэч на апытаньне ніякага дазволу не было. І гэта было сказана ўсім ”.
Намесьнік начальніка Быхаўскага райаддзелу міліцыі Аляксандр Андрэйчыкаў паведаміў пра сытуацыю толькі наступнае.
(Андрэйчыкаў: ) “У дачыненьні да гэтага таварыша было прынятае рашэньне аб дэпартацыі. У яго не было дазволу на правядзеньне сацыялягічнага апытаньня”.
А вось як камэнтуе сытуацыю Уладзімір Шанцаў, які ўзначальвае выбарчы штаб кандыдыта ад АГП у Быхаўскай акрузе.
(Шанцаў: ) “Сапраўдная прычына гэтага – канечне, улада не хоча, каб сапраўдныя вынікі выбараў былі вядомыя грамадзкасьці”.