Алег Грузьдзіловіч, Менск Дэпутат Сяргей Скрабец лічыць, што ўлады Ліды паставілі за мэту фальсыфікаваць вынікі выбараў і рэфэрэндуму. Да такой высновы ён прыйшоў пасьля апошняга прыёму грамадзянаў. Між тым у акруговай камісіі кажуць, што парушэньняў падчас выбараў няма.
Кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” Сяргей Скрабец абіраўся ў Палату прадстаўнікоў у Лідзе па 56-й акрузе. 15 кастрычніка ён правёў свой апошні прыём грамадзянаў. Дэпутат кажа, што гэтым разам замест побытавых праблемаў даводзілася выслухоўваць скаргі, зьвязаныя з выбарамі й рэфэрэндумам.
(Скрабец: ) “Прыйшла жанчына, пэнсіянэрка Марыя Пятроўна, прозьвішча яна прасіла не называць, бо баіцца, і спытала, ці пазбавяць яе пэнсіі, калі яна ня пойдзе галасаваць за рэфэрэндум. Бо да яе прыходзілі ў хату людзі й ва ўльтыматыўнай форме сказалі, каб пайшла сёньня й прагаласавала за рэфэрэндум, а то пазбавяць пэнсіі”.
Таксама да дэпутата зьвярнуўся мясцовы настаўнік, якога разам з калегамі прымушаюць выйсьці на працу ў дзень выбараў, 17 кастрычніка, каб хадзіць па хатах і прымушаць галасаваць бацькоў вучняў.
(Скрабец: ) “Ён запытаў у дырэктара, як ён гэта сабе ўяўляе, яго ж выставяць з хаты. На што пачуў у адказ, што гэта ягоныя праблемы, як прымушаць”.
А рабочыя мясцовага заводу паведамілі Сяргею Скрабцу, што ў іх скарацілі працоўны дзень і пад пагрозай звальненьня ўсіх загналі на выбарчы ўчастак.
(Скрабец: ) “Гэта нейкая гістэрыка лідзкіх уладаў. Ведаю, што ім даведзеная лічба 80%, і калі яны яе ня выканаюць, то могуць пазбавіцца працы”.
Тым часам сябра акруговай камісіі Філіп Вексьлер заявіў Радыё Свабода, што папярэдняе галасаваньне ў акрузе праходзіць без істотных парушэньняў ды спаслаўся на назіральнікаў:
(Вексьлер: ) “Вось даклалі, што прыехалі міжнародныя назіральнікі й засталіся задаволеныя”.
Аднак зьвесткі пра тое, колькі адсоткаў выбаршчыкаў ужо прагаласавала ў акрузе, сябра камісіі паведаміць адмовіўся.