Алег Грузьдзіловіч, Менск Міхаіл Марыніч адмовіўся ад мэдычнай экспэртызы, якую 15 кастрычніка прызначылі яму сьледчыя КГБ, паведаміла Радыё Свабода адвакат Марыніча Вера Страмкоўская. Паводле адваката, Міхаіл Марыніч лічыць мэдычную экспэртызу зацягваньнем сьледзтва па сваёй справе.
“Улетку Марыніча ўжо аглядалі лекары і вырашылі, што яму патрэбнае тэрміновае лячэньне ў стацыянары. І хаця ва ўмовах “амэрыканкі” гэтага забясьпечыць немагчыма, яго не выпусьцілі”, — заявіла Вера Страмкоўская.
Міхаіла Марыніча ўтрымліваюць у сьледчым ізалятары КГБ больш за пяць месяцаў. Яго абвінавачваюць у незаконных дзеяньнях са зброяй і іншых злачынствах, аднак шмат хто ў Беларусі лічыць, што былы міністар быў ізаляваны з палітычных прычынаў.