Браніслава Станкевіч, Віцебск Адказ на пытаньне тыдня высьвятляла сёньня наша віцебская карэспандэнтка.
(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся да датэрміновага галасаваньня і ці будзеце самі галасаваць датэрмінова?”
(Спадарыня: ) “Ні ў якім разе! Я ніколі не хаджу на датэрміновыя выбары!”
(Спадар: ) “Я ня веру датэрміноваму галасаваньню. А таму ня буду браць у ім удзел! Жыцьцёвы досьвед гаворыць пра тое, што хутчэй за ўсё яно будзе ня дужа чэснае.”
(Спадарыня: ) “Так, у інтэрнаце прымушаюць галасаваць датэрмінова. Там кажуць, што на ўчастку трэба набраць 25% галасоў ужо цяпер, каб лічыць, выбары адбыліся”.
(Карэспандэнтка: ) “А ў чэснасьць датэрміновага галасаваньня вы верыце?”
(Спадарыня: ) “У чэснасьць ня веру”.
(Карэспандэнтка: ) “А ўдзел у датэрміновым галасаваньні браць будзеце?”
(Спадарыня: ) “Напэўна, буду. Бо ў нядзелю мушу ад’ехаць. Так што давядзецца!”
(Спадар: ) “Ведаеце, я таксама ня веру ў датэрміновае галасаваньне. І ўвогуле, калі ў мяне ёсьць магчымасьць схадзіць на выбары ў вызначаны тэрмін, то я так і зраблю”.
(Спадарыня: ) “Адных – дык гоняць галасаваць. А іншыя, нашы старэйшыя людзі, дык, напэўна, ужо ў чаргу становяцца”.
(Спадар: ) “Якая розьніца, ці сёньня я прагаласую, ці ў нядзелю”.
(Карэспандэнтка: ) “Дык, мабыць, вы ўжо і прагаласавалі?”
(Спадар: ) “Так! У нядзелю мне трэба ехаць у вёску, жывёлу парадкаваць. У мяне – сельскагаспадарчыя праблемы”.
(Спадарыня: ) “У датэрміновае галасаваньне ня веру – ня веру ў ягоную чэснасьць. Сама галасаваць пайду ў нядзелю. Усё”.
(Спадар: ) “А я думаю, што ўсё там адбываецца культурна, як трэба. У нас нармальная краіна, і я лічу, што людзі мусяць давяраць уладам”.
(Спадарыня: ) “Я ўжо прагаласавала. І спадзяюся, што ўсё будзе па-чэснаму”.
(Спадар: ) “Нікуды я не хадзіў. І лічу, што ні ў выбарах, ні ў рэфэрэндуме няма сэнсу. Прэзыдэнт усё адно застанецца, і гэта сёньня ўсім вядома!”
(Спадарыня: ) “Я думаю, што сьвядомыя людзі ня пойдуць на датэрміновае галасаваньне. Хіба толькі будуць нейкія акалічнасьці – да прыкладу, іх ня будзе ў нядзелю на месцы. Але я лічу, што дзеля выбараў можна адкласьці ўсе справы і прагаласаваць менавіта ў нядзелю”.
(Спадар: ) “Я лічу, што галасаваць найлепш своечасова. Вызначылі, што выбары 17-га, значыць, 17-га і трэба ісьці галасаваць”.