У Беларусь прыехалі назіральнікі АБСЭ з Грэцыі, Чэхіі й ЗША

Юры Сьвірко, Менск Як паведаміў Радыё Свабода аналітык па сродках масавай інфармацыі місіі назіраньня за выбарамі АБСЭ Марэк Мрачка, на чацьвер у Беларусі знаходзяцца каля 170 кароткатэрміновых назіральнікаў.
Сярод назіральнікаў тры прадстаўнікі Чэхіі й два Грэцыі, якіх раней хацелі не пусьціць у краіну ў адказ на тое, што Чэхія й Грэцыя не далі ў свой час візы Аляксандру Лукашэнку й міністру спорту Юрыю Сівакову.

У Беларусь таксама прыехала больш за 25 назіральнікаў АБСЭ з амэрыканскім грамадзянствам.

Нагадаю, што напярэдадні Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ЗША плянуюць не пусьціць беларускіх назіральнікаў на выбары прэзыдэнта Злучаных Штатаў і пагражаў не дазволіць амэрыканскім назіральнікам прыехаць у Беларусь.