Юры Сьвірко, Менск Паводле зьвестак Цэнтарвыбаркаму, аккрэдытавана ўжо 657 назіральнікаў з-за мяжы. Сярод іх — замежныя дыпляматы, якія стала працуюць у Менску ды ўжо сочаць за перадвыбарчай кампаніяй. У пятніцу ў Беларусь прыедзе дэлегацыя ПА АБСЭ, сябры якой таксама будуць назіральнікамі.
Хаця старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што дыпляматычныя супрацоўнікі амбасады ЗША ў Менску ўжо зарэгістраваліся як назіральнікі ў складзе місіі АБСЭ, амэрыканскі амбасадар у Беларусі Джордж Крол гэтага не пацьвердзіў — паводле яго, дыпляматы Злучаных Штатаў акрэдытацыі яшчэ ня маюць. Але яны ўжо сочаць за перадвыбарчай кампаніяй і падзеямі вакол рэфэрэндуму. Адказваючы на пытаньне Радыё Свабода пра першыя ўражаньні, амбасадар Крол заявіў:
(Крол: ) “Я б сказаў, што як усе дыпляматы ды як вы, журналісты, мы назіраем адны й тыя ж рэчы. Я не хачу рабіць ніякіх высноваў у гэты канкрэтны момант як афіцыйны прадстаўнік Злучаных Штатаў Амэрыкі, але мы ў курсе, мы слухаем і назіраем, размаўляем зь людзьмі, каб ведаць сытуацыю ды ацаніць аб’ектыўна, што адбываецца цяпер у гэтай кампаніі”.
У працоўным календары назіральнай місіі АБСЭ днём прыезду кароткачасовых назіральнікаў пазначанае 13 кастрычніка. Але й 14-га яшчэ не было зразумела канчаткова, колькі ўсяго назіральнікаў прыедзе на беларускія выбары.
Адмысловая каардынатарка ў справе назіраньня ў Беларусі, прызначаная паводле рашэньня дзейнага старшыні АБСЭ, дэпутатка парлямэнту Швэцыі й намесьніца старшыні Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Тунэ Тынгсгорд паведаміла Радыё Свабода, што яна прыляціць у пятніцу:
(Тынгсгорд: ) “Будзе каля 50–60 сяброў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ — яны кароткачасовыя назіральнікі, але мы маем адмысловых доўгачасовых назіральнікаў, і тыя зьбіраюцца паінфармаваць нас пасьля нашага прыезду. Я не магла, вядома, быць там на месцы, таму што я — парлямэнтар, я павінна быць у сябе ў парлямэнце”.
Многія замежныя назіральнікі кіруюцца такімі меркаваньнямі ды прыедуць у самы пярэдадзень галасаваньня. Колькі ўсяго будзе ў Беларусі міжнародных назіральнікаў? Прадстаўнік Цэнтарвыбаркаму Ўладзімер Чарнышоў паведаміў:
(Чарнышоў: ) “Акрэдытавана 657. Гэта лічбы на сёньняшні дзень. Зарэгістравана заяваў 679. А 22 мы яшчэ вось павінны — можа сёньня пасьпеем акрэдытываць. А можа не”.
(Карэспандэнт: ) “Ці прыехалі ўжо назіральнікі з Грэцыі й Чэхіі?”
(Чарнышоў: ) “Я ведаю, што вы маеце на ўвазе. Ім было найперш адмоўлена ў акрэдытаваньні, а потым мы ўжо ўсё аддалі ім”.