Алег Супрунюк, Берасьце Выбарчая камісія Берасьцейскай-Цэнтральнай акругі №2 палічыла, што гэты кандыдат выкарыстаў на сваю агітацыйную кампанію сродкі, якія не прадугледжаныя выбарчым заканадаўствам.
Зьмітра Шыманскага абвінавацілі ў тым, што ён за асабістыя грошы замовіў друк дадатковых агітацыйных улётак у прыватнага прадпрымальніка. Паводле зьвестак прэсавай службы ўпраўленьня ўнутраных справаў Берасьцейскага аблвыканкаму, амаль дзьве з паловай тысячы такіх улётак без выходных зьвестак нібыта былі знойдзеныя ў памяшканьні, што належыць рачному порту.
Сам спадар Шыманскі абверг зьвесткі, што мае дачыненьне да гэтых агітацыйных матэрыялаў. Ён спрабаваў зьвярнуць увагу сябраў выбарчай камісіі на той факт, што знойдзеныя міліцыянтамі ўлёткі маюць вельмі дрэнную якасьць друку. Зьміцер Шыманскі лічыць, што адносна яго зьдзейсьненая правакацыя. Аднак аргумэнты кандыдата ад Партыі БНФ не былі прынятыя акруговай камісіяй, якая выключыла яго зь перадвыбарчай барацьбы.
Акрамя Зьмітра Шыманскага выбарчая камісія Берасьцейскай-Цэнтральнай акругі №2 на гэтым тыдні адмяніла рэгістрацыю яшчэ аднаго кандыдата — Андрэя Сумара.