Юры Сьвірко, Менск Тады было тры кандыдаты. Адзін зь іх – Лукашэнка – перамог. Другі кандыдат на прэзыдэнта Сяргей Гайдукевіч з апазыцыянэра пераўтварыўся ў прыхільніка Аляксандра Лукашэнкі ды падтрымаў рэфэрэндум 17 кастрычніка. Цяпер фота Сяргея Гайдукевіча друкуе афіцыйная газэта “Минский курьер”, якая публікуе “добрыя матэрыялы пра добрых людзей” – кандыдатаў ад улады. Лідэр ЛДП балятуецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. А трэці экс-кандыдат Уладзімер Ганчарык гэтага права пазбаўлены.
Як і Ганчарыка, улада перасьледуе амаль усіх астатніх прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта. Нагадаю, што было яшчэ 20 чалавек, якія зарэгістравалі ў 2001– свае ініцыятыўныя групы.
Падчас цяперашняй выбарчай кампаніі не зарэгістравалі таксама іншых экс-прэтэндэнтаў 2001 году –Паўла Казлоўскага, былога міністра абароны, і Леаніда Сініцына, першага кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі. А колішні адзіны кандыдат ад апазыцыі Ўладзімер Ганчарык кажа пра свой лёс наступнае:
(Ганчарык: ) “Усё робіцца для таго, каб забыліся, хто такі Ганчарык. Гэта датычыць і публікацыяў, і немагчымасьці ўдзельнічаць у выбарах у Нацыянальны сход. А што да працы, дык я ня змог працаваць у Беларусі й давялося шукаць працу за межамі краіны”.
Яшчэ адзін былы прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы – актор тэатру “Хрыстафор” Яўген Крыжаноўскі – пасьля выбараў фактычна пазбавіўся працы ў Беларусі й быў вымушаны зьехаць у Маскву. Ён наўпрост зьвязвае такі перасьлед са сваім вылучэньнем.
Сямён Домаш, які ў 2001 годзе зьняў сваю кандыдатуру на карысьць спадара Ганчарыка, увогуле зьнік з палітычнай сцэны й пазьбягае ўсялякіх кантактаў і з журналістамі, і з былымі паплечнікамі па апазыцыі.
Ня йдзе на кантакт іншы прэтэндэнт – Леанід Калугін, былы дырэктар заводу лядоўняў “Атлант”, арыштаваны паводле абвінавачваньняў у фінансавых махінацыях.
Мне пашанцавала яму датэлефанавацца, але я пачуў вось што:
(Калугін: ) “Не, я не хачу выступаць. Прабачце”.
(Карэспандэнт: ) “Вы баіцеся неяк?”
(Калугін: ) “Не, я не баюся. Я не хачу – я ж Вам сказаў”.
Ня могуць цяпер размаўляць з журналістамі ўвогуле тры вылучэнцы 2001 году: Сяргей Антончык адседжвае 15 сутак за несанкцыянваны сход, Валер Леванеўскі асуджаны на два гады пазбаўленьня волі за паклёп на Аляксандра Лукашэнку, Міхаіл Марыніч паўгады сядзіць у сьледчым ізалятары КГБ. Некалькі месяцаў знаходзіўся за кратамі яшчэ адзін прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта – былы прэм’ер-міністар Міхаіл Чыгір. Пацярпелі таксама іншыя ягоныя сямейнікі.
Натальля Машэрава была адзінай жанчынай, якая зарэгістравала сваю ініцыятыўную групу ў 2001 годзе. Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў яе ў здрадзе, і дачка Пятра Машэрава была вымушаная адмовіцца ад барацьбы за прэзыдэнцкую пасаду.
Яе калега ў палаце прадстаўнікоў Сяргей Скрабец, які ў 2001-м таксама зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу, адразу адчуў на сабе Лукашэнкаву помсту:
(Скрабец: ) “Помста пачалася адразу. Тады мяне выклікалі ў кабінэты, пагражалі мне: калі я не здыму сваю кандыдатуру, дык я буду сядзець у турме. Пагражаў Канаплёў”.
Пракуратура працягвае крымінальную справу Скрабца кожныя тры месяцы, чакаючы сканчэньня паўнамоцтваў.