ПЭКІН. Пачаўся трохдзённы візыт прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Кітай. Мяркуецца, што яго перамовы зь лідарам Кітаю Ху Цзынтаа будуць сфакусаваныя на пытаньнях барацьбы з тэрарызмам, паставак энэрганосьбітаў, а таксама пэрспэктывамі двухбаковых дачыненьняў. Камэнтуючы будаўніцтва нафтаправоду на ўсход Расеі, Пуцін сказаў, што галоўнае значэньне ў вызначэньні маршруту будуць мець нацыянальныя інтарэсы Расеі, а не інтарэсы Кітаю або Японіі. Мяркуецца, што цягам візыту ў Кітай, Пуцін падпіша дамовы аб мяжы, а таксама дамову аб далучэньні Расеі да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі.