ВАШЫНГТОН. Прадстаўніца Дзярждэпартаманту ЗША Энн Патэрсан заявіла, што Злучаныя Штаты правядуць расьледаваньне паведамленьняў аб тым, што зь Іраку зьнікла абсталяваньне й матар’ялы, якія могуць быць скарыстаныя дзеля вырабы ядзернай зброі. Гэтая заява стала адказам на справаздачу МАГАТЭ, кіраўніцтва якога ў панядзелак заявіла, што ні акупацыйныя ўлады, ні ўрад Іраку ня здолелі знайсьці ў Іраку гэтага абсталяваньня. Міністар у пытаньнях навукі й тэхналёгіяў Рашад Амар прапанаваў інспэктарам МАГАТЭ вярнуцца ў Ірак, каб правесьці расьсьледаваньне зьнікненьня матар''ялаў і абсталяваньня.