Міліцыя канфіскавала больш як 30,000 улётак у кандыдата БНФ у Берасьці

Як паведаміла агенцтва “Інтэрфакс” як найменей 34 тысячы экзэмпляраў ўлётак антыпрэзыдэнцкага зьместу былі канфіскаваныя міліцыяй ў мінулыя выходныя на кватэры кандыдата ў дэпутаты па Берасьцейскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе, сябра БНФ Дзьмітрыя Шыманскага. Сярод сканфіскаванай друкаванай прадукцыі – 11 тысячаў улётак кааліцыі “Пяцёрка +”. Шыманскі, паводле зьвестак Інтэрфаксу, заявіў міліцыі, што ўлёткі яму перадалі на захаваньне месяц таму ,і ён ня мае да іх аніякага дачыненьня. Паводле выхадных дадзеных улёткі былі надрукаваныя ў Расеі, у Цюмені. Міліцыя мае намер перадаць сканфіскаваныя ўлёткі ў акруговую выбарчую камісію, дзе балятуецца Дзьмітры Шыманскі.

Дарэчы, некалькі дзён там кандыдат адкрыў уласны вэбсайт - shymanski.org