Зьміцер Падбярэскі, Менск (эфір 9 кастрычніка). Новая перадача сэрыі “Па-за тактам”.
(Зьміцер Падбярэскі: ) “Перадача “Па-за тактам” імкнецца даваць слова прадстаўнікам розных жанраў ды стыляў сучаснай беларускай музыкі. Выканаўцы блюзу — ня надта частыя, прызнацца, удзельнікі нашай праграмы. Ёсьць на тое розныя прычыны. Адна з найбольш істотных — музыкантаў-блюзмэнаў у Беларусі ня так і шмат. Але тыя, хто здолелі ўтрымацца на сцэне, годна паказваюцца ня толькі ў нашай краіне, але і па-за яе межамі, як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Нагодай для чарговай сустрэчы ў студыі Радыё Свабода сталася выданьне доўгачаканага, прызнацца, альбому менскай групы “Mojo Blues”, які атрымаў шматзначны назоў “Against The Destiny”. Гэты альбом — першы за пяць апошніх гадоў і трэці наагул у гісторыі групы, якую апошнім часам можна куды часьцей пачуць у Польшчы, чым на радзіме. Я вітаю ў студыі Беларускай Свабоды лідэра групы гітарыста Ільлю Шэўчыка.
А першае пытаньне вось якое. Чаму “Mojo Blues” сапраўды глядзіць пераважна на Захад, а не на Ўсход? Пра Далёкі Ўсход мы пагаворым крыху пазьней…”
(Ільля Шэўчык: ) “Больш падабаецца нам Захад. Ня ведаю чаму, але напэўна таму, што на Захадзе ўсё ж больш нашых прыхільнікаў, чым на Ўсходзе. Блюз — гэта музыка, якая, я мяркую, прыйшла да нас з Захаду, таму на Захад мы і глядзім”.
(Падбярэскі: ) “Можа, вас у Расеі проста ня ведаюць?”
(Шэўчык: ) “Гэта няпростае пытаньне. Але мы таксама заплянавалі ўжо паездку ў Маскву, дарэчы, ужо ў гэтым месяцы. Але ня ведаю чаму, штосьці мяне там не прываблівае, можна так сказаць”.
(Падбярэскі: ) “Вядома, што некаторы час таму група была ледзь не на мяжы развалу. Выратавала вас ад гэтага, як я разумею, жанчына. Дакладней, маладая вакалістка Юлія Петрушкевіч. Няўжо ў Беларусі сапраўды гэтак праблематычна адшукаць годных блюзавых вакалістаў?”
(Шэўчык: ) “У Беларусі цяжка адшукаць наагул блюзавых музыкантаў, а ня толькі вакалістаў. Для таго, каб выконваць гэтую музыку, трэба напраўду любіць гэтую музыку. Юля зьяўляецца такой дзяўчынай, якая пераканана ў тым, што блюз — найлепшая музыка на сьвеце. Я ведаю, што яна слухае запісы, што яна ўсім сэрцам хварэе за гэтую музыку, і таму яна невыпадкова зьявілася ў складзе калектыву. Яна на самой справе — блюзмэнка!”
(Падбярэскі: ) “Мне так падалося, што перад вашым ад’ездам увосень мінулага году на працу ў Кітай Юля працавала на сцэне яшчэ даволі нясьмела. Вы вярнуліся — і яе было не пазнаць. Няўжо ў Кітаі гэтак шмат блюзавай атмасфэры?”
(Шэўчык: ) “У першую чаргу гэта штодзённае граньне, штодзённыя канцэрты. Яна была там з намі два месяцы, і гэта было для яе добрым практыкаваньнем. Яна ня толькі сьпявала, а яшчэ й слухала другіх вакалістаў і вакалістак. У нас там быў вялікі бэнд, з намі працавалі філіпінцы, кітайцы. Яна ўзяла таксама шмат чаго ад гэтых людзей, таму што яны былі вельмі прафэсійныя. Ігралі мы там і шмат блюзу, у першую чаргу для эўрапейцаў, якім там шмат, — немцаў, ангельцаў, таксама амэрыканцаў. Што да кітайцаў і іхнага разуменьня блюзу, дык ім гэта падабаецца, яны адчуваюць, што гэта добра, але яны не да канца разумеюць, што гэта такое. Мы трохі “прасьвяцілі” іх, можа быць…”
(Падбярэскі: ) “А ты казаў, што на вашыя выступленьні там нават беларускія студэнты зьяўляліся”.
(Шэўчык: ) “Прыходзілі сапраўды нават два хлопцы зь Менску. Яны не студэнты, яны працуюць там у Кітаі ўжо некалькі гадоў. Вельмі прыемна было спаткаць там землякоў”.
(Падбярэскі: ) “Блюз традыцыйна — музыка прыгнечанай меншасьці. А як вы самі адчуваеце, наколькі далёкія вы ці блізкія ад хіт-парадаў, ратацыі на радыё, канцэртнага жыцьця на радзіме? Ці ёсьць запатрабаваньне на вашую музыку тут?”
(Шэўчык: ) “Меншасьць — гэта вельмі дакладна сказана, музычная такая меншасьць… Блюз у нашай краіне не зьяўляецца адной з галоўных плыняў музыкі, але ён заўсёды меў і мае сваіх прыхільнікаў. І таму сваю ячэйку мы займаем”.
(Падбярэскі: ) “Сьпяваньне блюзу на ангельскай мове — гэта таксама традыцыя? Бо група “Крама”, у якой ты некалі выступаў, даказала, што й беларускамоўны блюз можа гучаць цалкам прыстойна”.
(Шэўчык: ) “Ня буду спрачацца адносна “Крамы”: вельмі добра атрымліваецца ў “Крамы” граньне і сьпяваньне на беларускай мове. Але ў нас трохі іншыя мэты. Наш гурт існуе дзеля таго, каб езьдзіць у Эўропу, можа, яшчэ далей. Ангельская мова зьяўляецца міжнароднай, і мы б хацелі, каб нас разумелі”.
(Падбярэскі: ) “Пасьля шэрагу выпадкаў забароны канцэртаў некаторых беларускіх музыкантаў яны выказалі ідэю стварэньня пэўнага грамадзкага аб’яднаньня. Аб’яднаныя ў саюз прадстаўнікі акадэмічнай музыкі, песеннага жанру. Як ты лічыш, ці трэба аб’яднацца ў Беларусі тым, хто выконвае рок-музыку, блюз у прыватнасьці?”
(Шэўчык: ) “Мяркую, што так. Каб адстойваць свае правы, мы павінны гэта зрабіць і, напэўна, разам адстойваць свае правы будзе лягчэй. І ў адносінах аўтарскага права — гэта таксама балючая тэма на сёньняшні момант. Таму што аўтарскія правы, дарэчы, на наш новы альбом мы яшчэ не зарэгістравалі. А гэта хацелася б зрабіць”.
(Падбярэскі: ) “Вернемся да вашага новага альбому. Нейкія прынцыпова іншыя рэчы ў параўнаньні з даўнімі вашымі запісамі на ім ёсьць? Якая ў ім доля стандартаў і аўтарскіх твораў, якія сапраўды трэба рэгістраваць?”
(Шэўчык: ) “Традыцыйна мы ўключаем у свае альбомы кавэр-вэрсіі. На гэтым альбоме іх чатыры і шэсьць сваіх песень”.
(Падбярэскі: ) “А якім чынам зьяўляюцца аўтарскія творы?”
(Шэўчык). “У асноўным яны вынік сумеснай творчасьці. Напачатку гэта была сумесная творчасьць з Аляксеем Казлоўскім. А сёньня Юля закрыла праблему напісаньня тэкстаў. Таму што з ад’ездам Аляксея Казлоўскага гэта была праблема нумар адзін. Музыку сёньня ў асноўным пішу я, тэксты — Юля, такі тандэм”.
(Падбярэскі: ) “Цяпер чарга пытаньню па-за тактам. Блюз — музыка, якая ня надта надаецца для вялікіх сцэнаў, няхай і Малой залі Палацу Рэспублікі, дзе заплянавана прэзэнтацыя альбому. А чаму вы не зрабілі прэзэнтацыю ў клюбе, дзе блюз пачувае сябе куды больш утульна?”
(Шэўчык: ) “Нам хацелася прыцягнуць на канцэрт-прэзэнтацыю больш людзей, прычым рознага ўзросту. Проста ў клюбы ў асноўным прыходзіць моладзь. А я ведаю, што такую музыку, як блюз, слухаюць людзі й больш старэйшага веку. Таму дзеля таго, каб сабраць іх усіх разам, мы й выбралі Малую залю Палацу Рэспублікі. Заля даволі ўтульная, і я спадзяюся, што і гук будзе добры”.
(Падбярэскі: ) “А вось канцэрт гэты, наколькі я ведаю, першапачаткова быў прызначаны на 16 кастрычніка. Потым адбыўся перанос на тыдзень наперад. Гэта што, правядзеньне выбараў, рэфэрэндуму паўплывала на гэта?”
(Шэўчык: ) “Так. У нас проста забралі залю з прычыны таго, што там будзе праводзіцца рэфэрэндум. Я быў пастаўлены перад фактам, што 16-га заля ў нас будзе адабраная”.
(Падбярэскі: ) “Вось што гаворыць пра групу “Mojo Blues” галоўны рэдактар і выдавец польскага квартальніка “Twoj blues” пан Анджэй Матысік”.
(Анджэй Матысік: ) “Доказам таму — іх перамога ў Тыхах, а гэта вельмі моцны фэстываль. Думаю, калі б яны былі ў Польшчы, дык група напэўна была б сярод найлепшых. Напэўна, Юлія — дасканалы элемэнт калектыву, яна яркая вакалістка. Падобныя групы ў Польшчы ёсьць, але ў тым, як яны выконваюць стандарты, у іх інтэрпрэтацыі ёсьць нешта такое вельмі прыцягальнае. Гэта выклікае і гарачую рэакцыю з боку публікі, і прызнаньне сябраў розных журы. Я незнаёмы пакуль зь іх новым дыскам, але той альбом, які я маю, напэўна не раскрывае іх патэнцыялу, таму што яны найперш паказваюць сябе на канцэртах”.
(Падбярэскі: ) “Ты можаш, Ільля, пагадзіцца з думкамі гэтага дасьведчанага ў блюзе чалавека?”
(Шэўчык: ) “Так! На канцэрце ёсьць атмасфэра, дыханьне, абмен энэргіяй, энэргетыкай з заляй, зь людзьмі, і таму, канечне, такая музыка лепей гучыць на канцэрце”.
(Падбярэскі: ) “Дык ці не таму дыскі вашыя зьяўляюцца гэтак рэдка?”
(Шэўчык: ) “Не таму, але варта мець на ўвазе, як мы запісвалі гэты апошні дыск. Мы паспрабавалі напоўніць яго канцэртным дыханьнем, і таму мы запісалі яго на сцэне клюбу “Акварыюм”, не выкарыстоўваючы нейкіх лічбавых эфэктаў, паспрабавалі зрабіць хоць як, каб гэта было падобна да канцэртнага запісу”.
(Падбярэскі: ) “Гэта сапраўды слушная думка, быццам блюз — гэта музыка свабоды?”
(Шэўчык: ) “Цалкам згодны!”