У Іраку шыіцкія паўстанцы пагадзіліся здаць частку свайго цяжкага узбраеньня

БАГДАД. У Іраку шыіцкія паўстанцы пагадзіліся здаць частку свайго цяжкага узбраеньня за грошы. Пра гэта паведаміў пасярэднік на перамовах паміж радыкальным шыіцкім лідарам ас-Садрам і амэрыканскім камандаваньнем. Падрабязнасьці не паведамляюцца. Прадстаўнік ас-Садра паведаміў, што зброю будуць здаваць цягам пяці дзён. Амэрыканскае камандаваньне не пацьвердзіла гэтых заяваў.