Вольга Абрамава: “Санкцыі толькі памнажаюць і ўзмацняюць антызаходнія настроі”

RFE/RL Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Вольга Абрамава лічыць, што гэты дакумэнт значна пагоршыць адносіны Беларусі й ЗША. Яна нэгатыўна ацаніла рашэньне Кангрэсу ЗША, які ўхваліў “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”, і ўласна сам дакумэнт.
(Абрамава: ) “У часткі грамадзтва прыняцьце гэтага акту выкліча бурныя аплядысмэнты, а іншая частка грамадзтва вельмі пакрыўдзіцца. Гэта тое, што я звычайна кажу: за кошт шматлікіх войнаў ёсьць ксэнафобія ў нацыянальным характары. Такія рэчы, як і любыя санкцыі толькі памнажаюць і ўзмацняюць антызаходнія настроі. Гэта неверагоднае глупства, проста неверагоднае, якое я магу сабе толькі ўявіць. Гэта поўнае неразуменьне нацыянальнага характару і нацыянальнай гісторыі”.