СУХУМІ. Новы прэм’ер-міністар Абхазіі Нодар Хашба сустракаўся сёньня з кандыдатамі у прэзыдэнты дзеля абмяркаваньня сытуацыі адносна выбараў у Абхазіі. Цэнтральная выбарчая камісія зацьвердзіла вынікі галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у нядзелю ва усіх раёнах Абхазіі, апрача Гальскага. Новы прэм’ер заявіў, што рашэньне камісіі правесьці 17 кастрычніка паўторнае галасаваньне у Гальскім раёне не адпавядае заканадаўству.
Паводле афіцыйных вынікаў, наперадзе кандыдат ад апазыцыі Сяргей Багапш, кіраўнік дзяржаўнай кампаніі “Чарнаморэнэрга”.